Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская аб’явіла «пачатак пратэставай вясны»


Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота.
Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота.

Напярэдадні 25 сакавіка Святлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў.

Відэа звароту разьмясьцілі яе акаўнты ў сацыяльных сетках

«Успомніце сябе ў гэты ж час год таму. Вы стаміліся ад таго, што дзяржава пастаянна хлусіць і прыніжае людзей. Вы на кухні абмяркоўваеце, што так жыць нельга — але ня верыце, што можаце што-небудзь зьмяніць. Вы яшчэ не здагадваецеся, што адбудзецца праз пару месяцаў. Што ўжо летам пачнецца новае для нас жыцьцё», — кажа Ціханоўская.

«Так, мы часам вінавацім сябе за тое, што недастаткова стараемся. Але ў такія моманты я думаю: яшчэ год назад мы нават не зьбіраліся перамагаць. І мы занадта мала гаворым адзін аднаму, што за гэтыя месяцы мы як нацыя зрабілі больш, чым за апошнія 26 гадоў. І мы не павінны вінаваціць сябе сябе за няўдачы: мы павінны ўзяць на сябе адказнасьць за перамогу.

Перамогу, якая зробіць нас зусім іншай — вольнай і дарослай нацыяй. І таму я ў нас веру. У нас верыць Сяргей Ціханоўскі. У нас верыць сын Віктара Бабарыкі. У нас верыць тата Машы Калесьнікавай. У нас верыць дачка Ігара Лосіка. У нас вераць усе, каму давялося пакінуць родную краіну. У нас верыць увесь сьвет. І гэтай веры хопіць, каб кожны беларус паверыў у сябе сам, узяў будучыню краіны ў свае рукі — і выйшаў гэтай вясной».

Сьвятлана Ціханоўская таксама заклікае прагаласаваць за мірны выхад з крызісу шляхам перамоваў у чат-робатах праз Telegram і Viber.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG