Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 700 000 чалавек прагаласавалі пад пэтыцыяй за перамовы з уладамі за 2 дні да яе адпраўкі


Плятформа «Голас».

Агульнанацыянальнае галасаваньне, абвешчанае Сьвятланай Ціханоўскай, скончыцца 25 сакавіка.

Апазыцыйная ўдзельніца выбараў прэзыдэнта Беларусі 2020 году Сьвятлана Ціханоўская выступіла з анлайн-зваротам, у якім заклікала да агульнанацыянальнага галасаваньня за перамовы аб мірным выхадзе з крызісу.

Вялікае галасаваньне пры падтрымцы Каардынацыйнай рады, ByPol і іншых арганізацый адбываецца на плятформе «Голас». Дзеля гэтага Ціханоўская заклікала ўсталяваць чат-бот «Голасу» ў Тэлеграме і прагаласаваць.

Нягледзячы на спробы ўладаў блякаваць сайт плятформы «Голас» беларусы працягваюць выказвацца па пытаньні перамоў з уладаў. Па стане на 11 гадзін 40 хвілін 23 сакавіка прагаласавала больш за 700 тысяч чалавек. Зь іх толькі крыху больш за 8 тысяч чалавек выступілі супраць перамоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG