Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У галасаваньні, абвешчаным Ціханоўскай, паўдзельнічала больш за 600 тысяч чалавек. Стартаваў відэамарафон у яго падтрымку


Плятформа «Голас»

Плятформа «Голас» дасягнула лічбы 600 584 па стане 12.35 21 сакавіка, за тры дні пасьля звароту Сьвятланы Ціханоўскай.

Апазыцыйная ўдзельніца выбараў прэзыдэнта Беларусі 2020 году Сьвятлана Ціханоўская выступіла з онлайн-зваротам, у якім заклікала да агульнанацыянальнага галасаваньня за перамовы аб мірным выхадзе з крызісу.

Вялікае галасаваньне пры падтрымцы Каардынацыйнай рады, ByPol і іншых арганізацый адбываецца на плятформе «Голас». Дзеля гэтага Ціханоўская заклікала ўсталяваць чат-бот «Голасу» ў Тэлеграме і прагаласаваць.

У першы ж дзень галасаваньня, 18 сакавіка, улады абмежавалі доступ да сайту «Голасу». Стваральнікі плятформы заявілі пра шэсьць публічных спробаў рэжыму Лукашэнкі зламаць працу сайту ад жніўня 2020 году.

21 сакавіка 21 сакавіка ў 12:00 па менскім часе пачаўся народны YouTube-Марафон у падтрымку галасаваньня з удзелам Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў яе офісу, прадстаўнікоў плятформы «Голас», палітыкаў, блогераў, журналістаў і актывістаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG