Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на два месяцы


Партрэты Ігара Лосіка, марыі Калесьнікавай і Кацярыны Барысевіч на офісе прадстаўніцтва Літвы ў Эўразьвязе. Брусэль
Партрэты Ігара Лосіка, марыі Калесьнікавай і Кацярыны Барысевіч на офісе прадстаўніцтва Літвы ў Эўразьвязе. Брусэль

Ні пра сьледчыя дзеяньні зь яго ўдзелам, ні пра пачатак суду па-ранейшаму ніякіх зьвестак няма.

Палітвязьню і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на два месяцы. Пра гэта стала вядома сёньня, 22 сакавіка. Ігар за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году.

«Вось стала вядома толькі, што працягнуты тэрмін утрыманьня пад вартай, — сказала Свабодзе жонка Ігара Дар’я Лосік. — Ці зьвязана гэта з новымі абвінавачаньнямі, я не магу сказаць, на жаль. Але за кратамі Ігар будзе яшчэ мінімум два месяцы, так нам паведамілі».

Такім чынам, тэрмін утрыманьня Ігара Лосіка пад вартай працягнуты да 25 траўня. За кратамі блогер і кансультант Радыё Свабода знаходзіцца 270 дзён.

Па словах жонкі Дар’і, да Ігара пачалі прапускаць лісты, ён атрымаў пошту за пачатак сакавіка.

11 сакавіка Ігару Лосіку прад’явілі новае, ужо трэцяе абвінавачаньне. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясьце на вачах у адваката і сьледчага, а таксама абвясьціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка зьмясьцілі ў карцар сьледчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры зь якіх трымаў сухую галадоўку.

Па якім артыкуле Лосіку выставілі новыя абвінавачваньні, невядома. Ягоны адвакат Ігара Дзьмітрый Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Крымінальны перасьлед Ігара Лосіка

На журналіста Радыё Свабода і блогера Ігара Лосіка ў 2020 годзе завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і ч. 2 арт. 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек.

Ігар Лосік актыўна асьвятляў падзеі выбараў прэзыдэнта Беларусі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

15 сьнежня 2020 году, пасьля выстаўленьня другога абвінавачаньня, Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту і трымаў яе да 25 студзеня 2021 году.

11 сакавіка 2021 году Лосіку выставілі новае абвінавачаньне. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясьце на вачах у адваката і сьледчага, а таксама абвясьціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка зьмясьцілі ў карцар сьледчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры зь якіх трымаў сухую галадоўку.

  • 14 сьнежня 2021 году ў будынку СІЗА-3 ў Гомлі судзьдзя Мікалай Доля прысудзіў Ігару Лосіку 15 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — «Распальваньне сацыяльнай варажнечы і непрыязі ў адносінах да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненае групай асобаў» (ч.3 арт.130) і «Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады» (ч.1 ст.293).
  • Жонку Ігара Лосіка Дар’ю пакаралі 2 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму (паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу, «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію пра мужа, у якім яна, паводле абвінавачаньня, «пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня». Прысуд Дар’і Лосік вынес 19 студзеня 2023 году судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Мікалай Грыгаровіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG