Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сымбалічнай магіле Францішка Аляхновіча на віленскіх Росах паставілі часовы крыж


Сёньня на могілках Росы ў Вільні адбылася талака. Пастаўлены ў 1989 годзе помнік пісьменьніку Францішку Аляхновічу на яго сымбалічнай магіле быў пахіліўся і разбурыўся. Помнік зьнялі, вывезьлі, паставілі часовы крыж.

У 1989 годзе драматурга Францішка Аляхновіча сымбалічна перапахавалі ў Вільні з былых Кальвінісцкіх могілак на могілкі Росы. На кенатафе — сымбалічнай магіле — быў пастаўленая часовая, зробленая з плястыку мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.

Францішак Аляхновіч — адзін з пачынальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, вязень ГУЛАГу, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «У капцюрох ГПУ».

У часе нямецкай акупацыі быў рэдактарам газэты «Biełaruski hołas» (Вільня), забіты ў 1944 годзе, паводле розных вэрсіяў, савецкімі партызанамі, байцамі польскай Арміі Краёвай або немцамі. Быў пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі зьліквідаваныя.

У 2013 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар супольна з Радыё Свабода заснаваў прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG