У панядзелак, 22 сакавіка, уласны карэспандэнт «Газеты Слонімскай» у Мастах Язэп Палубятка пайшоў па позьве на допыт у міліцыю на 11 гадзін. Дамоў у гэты дзень ён не вярнуўся
Журналіста Дзяніса Івашына 12 сакавіка затрымалі супрацоўнікі КДБ. Блізкія мяркуюць, што перасьлед зьвязаны зь ягоным расьсьледаваньнем пра службу былых украінскіх беркутаўцаў у Беларусі. Сваякі і калегі Дзяніса Івашына расказалі, што думаюць пра абвінавачаньне.
Дома без бацькоў засталіся пяцёра дзяцей. Іх даглядаюць родныя.
«Яны хацелі дэмакратыі. Замест гэтага міліцыя іх біла і гвалтавала».
25 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі. Прадстаўнікі апазыцыі падалі менскім уладам заяўку на правядзеньне ў гэты дзень шэсьця, мітынгу і канцэрту.
Тэлеканал «Настоящее время» зрабіў відэахроніку сьмерці Рамана Бандарэнкі, забітага пасьля затрыманьня ў лістападзе 2020. Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што загінулы быў п'яны і што яго нехта зьбіў да затрыманьня, хоць на відэа з камэр іншая карціна.
Ні пра сьледчыя дзеяньні зь яго ўдзелам, ні пра пачатак суду па-ранейшаму ніякіх зьвестак няма.
Лідэр беларускага стрыт-панк-гурту Mister X Ігар Банцэр, асуджаны на паўтара года пазбаўленьня волі за танец у стрынгах перад міліцыяй, часова вярнуўся дадому: ён выходзіць з сухой галадоўкі, якую трымаў у СІЗА 16 дзён.
На Іну Дабратвор, маці пяцярых дзяцей, у Заводзкім РУУС склалі адміністрацыйны пратакол за несанкцыянаваны пікет ва ўласнай кватэры паводле часткі 3 артыкулу 24.23 («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).
Вольга Маёрава правяла ў зьняволеньні ўжо каля 4 месяцаў. Яе лісты даходзяць толькі сыну.
Сяргей Пехцераў вымушана пакінуў краіну з прычыны перасьледу сілавікоў, якія напярэдадні канфіскавалі ў яго ўсю тэхніку і аўтамабіль.
Польскі паэт і дысыдэнт Адам Загаеўскі памёр у Кракаве на 77-м годзе жыцьця ўвечары 21 сакавіка. Ён быў прадстаўніком «новай хвалі» польскай паэзіі 70-х, ягоныя вершы перакладзеныя на многія мовы сьвету.
У незалежны прафсаюз мэдыкаў увайшлі анколягі, імунолягі, хірургі і прадстаўнікі іншых мэдычных прафэсіяў.
У апошнія месяцы зноў пачуліся заявы маскоўскіх прыхільнікаў заходнерусізму пра тое, што Кастусь Каліноўскі быў палякам і нават тэрарыстам.
Сёньня, як паведамілі праваабаронцам «Вясны», каля 12:35 жонка журналіста Ільлі Дабратвора Іна напісала блізкім: «Прыйшлі двое, са мной жадае гаварыць намесьнік начальніка Доўнар».
Аляксандар Прушынскі заклікае ў сваіх улётках штодня, а 21:00 на 15 хвілінаў гасіць у вокнах сьвятло — пачынаючы ад 25 сакавіка і аж да сыходу Аляксандра Лукашэнкі.
На затрыманую 38-гадовую жыхарку аграгарадка Ждановічы Вольгу Залатар завялі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба УУС Менаблвыканкаму.
Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску даслала адказ на зварот групы грамадзян адносна публічнага чытаньня беларускіх кніг.
Алесь Бяляцкі, кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» заявіў, ўлады Беларусі размаўляюць з народам на мове гвалту.
Прэмія будзе ўручацца ў 10 намінацыях. Сярод намінантаў і Радыё Свабода. Вынікі падвядуць 27 сакавіка.
Плятформа «Голас» дасягнула лічбы 600 584 па стане 12.35 21 сакавіка, за тры дні пасьля звароту Сьвятланы Ціханоўскай.
Усе заходнія суседзі беларусаў значна больш задаволеныя жыцьцём.
Паводле звестак праваабаронцаў і валанцёраў, у суботу сілавікі затрымалі не менш за сем чалавек. Чатыры зь іх— жанчыны.
Сёньня на могілках Росы ў Вільні адбылася талака. Пастаўлены ў 1989 годзе помнік пісьменьніку Францішку Аляхновічу на яго сымбалічнай магіле быў пахіліўся і разбурыўся. Помнік зьнялі, вывезьлі, паставілі часовы крыж.
Незалежны журналіст з Клімавічаў Сяргей Аржанцаў вымушана прыпыніў адміністраваньне суполкі «Укантакце» — «Клімавіцкая старонка». Як тлумачыць журналіст, 19 сакавіка ў ягонай кватэры адбыўся ператрус, што «адбілася на працы суполкі» і «робіць далейшую яе дзейнасьць немагчымай».
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
У Міжнародны дзень шчасьця, які адзначаецца 20 сакавіка, вядомыя дысыдэнткі з Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы адказалі на пытаньне Свабоды: «Дзе можна знайсьці шчасьце, жывучы ў аўтарытарнай паліцэйскай дзяржаве?»
Улетку і ўвосень 2020 году ў Беларусі зьявілася адразу некалькі папулярных ютуб-каналаў, скіраваных менавіта на беларусаў. Свабода пагутарыла з аўтарамі некаторых зь іх.
Журналісту-дасьледчыку Дзянісу Івашыну з Горадні выставілі абвінавачаньне паводле 365 артыкула КК «Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў ўнутраных спраў»
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў аб увядзеньні пэрсанальных санкцый супраць былых украінскіх міліцыянтаў, якія пасьля 2014 году ўцяклі ў Расею.
Незалежны Нідэрляндзкі фонд Lawyers for Lawyers (L4L) і Таварыства юрыстаў Англіі і Ўэльса накіравалі на імя міністра юстыцыі Беларусі Алега Сьліжэўскага сумесны ліст, у якім выказалі занепакоенасьць націскам уладаў на беларускую адвакатуру і заклікалі аднавіць ліцэнзіі адвакатаў.
Больш за дзясятак жанчын шпацыравалі 19 сакавіка па цэнтры Менску з парасонамі ў колерах нацыянальнага сьцяга.
Кастрычніцкі суд Менску вярнуў справу супраць журналіста Рамана Васюковіча ў Менскі аддзел унутраных спраў на паветраным транспарце «для ўхіленьня недахопаў».
З ізалятара на Акрэсьціна пасьля адбытых 15 сутак выйшла Раіса Алецкая. Гэта адна з пэнсіянэрак, якіх на пачатку сакавіка затрымалі ў Менску на прыпынках гарадзкой электрычкі, бо ў цягніку яны чыталі кнігі беларускіх аўтараў.
Заплянаваны на суботу паказ пастаноўкі «Кадзіш» у Горадні не адбудзецца. Актораў вылікалі ў пракуратуру і папярэдзілі, што супраць іх могуць пачаць справу за «распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці».
Радыё Свабода зьбірае сьведчаньні ахвяраў міліцэйскага бясчынства на вуліцах, у пастарунках і турмах Беларусі ў жніўні 2020 — сакавіку 2021 году.
У Сафіі і Пэрніку ў чацьвер затрымалі некалькі чалавек, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысьць Расеі. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміла ў Баўгарскае нацыянальную тэлебачаньне.
У судзе Ленінскага раёну Горадні агучылі вырак горадзенскаму музыку і актывісту Ігару Банцэру — паўтара года «хіміі». Падсуднага, які сьцьвярджае, што не прымае ежу і ваду з 3 сакавіка, вызвалілі ў залі суду.
Латвія, Нямеччыне і Італія аднаўляюць вакцынацыю прэпаратам ад каранавірусу вакцынай AstraZeneca пасьля рашэньня Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў прызнаць вакцыну як «бясьпечную і эфэктыўную».
Яго асудзілі на 15 дзён арышту за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на ўласным бальконе.
Жыхар Койданава (Дзяржынску) паведаміў Свабодзе: «Прымушаюць здымацца на відэа, што «больш ня буду».
Затрыманьне бізнэсоўца Юрыя Чыжа дае нагоду прыгадаць, што адбывалася зь некаторымі іншымі прадпрымальнікамі і топ-мэнэджарамі, якія лічыліся набліжанымі да Лукашэнкі.
Менскага архітэктара Вадзіма Дзьмітранка асудзілі на 3 гады «хіміі» за «актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Суд закончыўся 17 сакавіка, на выхадзе з жалезнай клеткі Вадзіма Дзьмітранка сустрэлі сваякі і сябры.
Лідэра гурту Dzieciuki Алеся Дзянісава ў Горадні выклікалі на допыт у міліцыю.
Неаднойчы асуджаны «за палітыку» 34-гадовы жыхар Слаўгарада Міхаіл Каралёў расказвае, як зьмяняліся ягоныя погляды на жыцьцё ў Беларусі пасьля вяртаньня з Расеі.
Пасьля 6-дзённага перапынку ў судзе Ленінскага раёну Горадні аднавіўся працэс па справе горадзенскага музыкі і актывіста Ігара Банцэра. Ён сьцьвярджае, што не прымае ежу і ваду з 3 сакавіка. Пракурор папрасіў для яго паўтара года «хіміі» і вызваліць у залі суду.
Палітзьняволеная Вольга Паўлава абскардзіла ў Менскі гарадзкі суд вынесены ёй прысуд у тры гады хатняй «хіміі». У якіх умовах давядзецца адбываць пакараньне, яна пакуль ня ведае.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» піша, што людзі, якія выходзяць з ізалятараў, па-ранейшаму масава паведамляюць пра наўмыснае невыкананьне законаў адносна ўмоваў утрыманьня.
Кіраўніцу Фонду спартовай салідарнасьці, алімпійскую прызёрку Аляксандру Герасіменю ўлады хочуць пазбавіць зямельнага ўчастку ў Драздах.
Загрузіць яшчэ