Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады адказалі: чытаньне беларускіх пісьменьнікаў не забаронена, але можа парушыць закон


Раіса Алецкая, якая ў 2021 годзе была асуджаная на 15 сутак за чытаньне ў электрычцы Янкі Купалы.

Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску даслала адказ на зварот групы грамадзян адносна публічнага чытаньня беларускіх кніг.

Сябры ініцыятывы «Скарга» спыталі, ці можна чытаць кнігі беларускіх пісьменьнікаў у грамадзкіх месцах.

Скарга была зьвязаная з ранейшым затрыманьнем групы беларускіх пэнсіянэраў на чыгуначнай станцыі Менск-Паўночны. Яны чыталі кнігі беларускіх пісьменьнікаў. Міліцыя пазьней паведаміла, што для затрыманьня пэнсіянэрак правяла цэлую спэцапэрацыю, увёўшы ў іх групу «свайго чалавека».

«Чытаньне кніг беларускіх пісьменьнікаў заканадаўствам не абмежавана. Чытаньне не забараняецца, калі яно не парушае закон аб масавых мерапрыемствах».

Якім чынам чытаньне беларускіх кніг можа парушыць закон аб масавых мерапрыемствах, адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску не паведаміла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG