Лінкі ўнівэрсальнага доступу

86-гадовага графа Прушынскага былі затрымалі за ўлёткі. Ён агітаваў за «страйк сьвятлом»


Граф Прушынскі на маршы пэнсіянэраў у Менску, 9 лістапада 2020

Аляксандар Прушынскі заклікае ў сваіх улётках штодня, а 21:00 на 15 хвілінаў гасіць у вокнах сьвятло — пачынаючы ад 25 сакавіка і аж да сыходу Аляксандра Лукашэнкі.

Ён называе гэта «страйк сьвятлом» і самастойна распаўсюдзіў ужо 1500 улётак.

Сёньня яго затрымалі і 6 гадзінаў пратрымалі ў Першамайскім РАУС. На 86-гадовага чалавека склалі пратакол і паабяцалі, што накіруюць у суд. Разьвітваючыся зь міліцыянтамі, Аляксандар Прушынскі пажартаваў: «Вы яшчэ дзецям сваім будзеце расказваць, што затрымлівалі графа», — расказаў ён Свабодзе.

Аляксандар Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе ў Гарадзенскай вобласьці, зь сям’ёй эміграваў у Канаду. У Беларусь вярнуўся ў пачатку 1990-х. Некалькі разоў спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты, але ЦВК не рэгістраваў нават яго ініцыятыўную групу. Нядаўна Аляксандар Прушынскі атрымаў беларускі пашпарт. Сябе называе графам, браў удзел ва ўсіх Маршах пэнсіянэраў. Актыўны чалавек, з процьмай ініцыятываў і плянаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG