У цэнтры Менску адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў з АМАПам.
Беларускі рэстаратар і крытык Лукашэнкі Вадзім Пракопʼеў — пра пратэстны рух і неабходнасьць яднаньня.
У Горадні на Савецкай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек. Празь некаторы час туды прыехаў АМАП і пажарныя машыны. Каля паўсотні амапаўцаў пачалі выціскаць людзей з плошчы і затрымліваць.
Расейскі журналіст і музыказнаўца Арцемій Троіцкі — пра тое, чаму падзеі ў Беларусі важныя для ўсёй постсавецкай прасторы.
Людзі засталіся каля амбасады ў Маскве пасьля закрыцьця выбарчага ўчастку. Многія зь іх ня здолелі прагаласаваць.
Паводле арганізатараў, на многіх участках вынікі экзыт-полаў супадаюць з афіцыйнымі лічбамі камісій.
Каля амбасадаў Беларусі ў шэрагу гарадоў сьвету ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў утварыліся вялікія чэргі — выглядае, што значная колькасьць беларусаў замежжа ня змогуць прагаласаваць.
8 жніўня, напярэдадні выбараў прэзыдэнта Беларусі, чытачы ўкраінскага выданьня «Страна» паведамілі, што іх не пускаюць у Беларусь, спыняюць на беларускай мяжы.
Свабодны тэатар апублікаваў кліп з трэкам Emilia Cunt, яна ж акторка Юлія Шаўчук.
У Менску на вуліцы Веры Харужай каля штабу Віктара Бабарыкі невядомыя захапілі Марыю Калесьнікаву.
«Ну што, братка, бачыш, як усё хутка адбылося. Ладна-ладна, ведаю, хочацца накрыцца цёплай коўдрай, такой вялікай коўдрай, пакласьці галаву на мяккую пярыну...»
Аўтамабілісты зноў зладзілі акцыю салідарнасьці ў цэнтры Менску. Салідарных пешаходаў затрымлівае АМАП. Фота, відэа
Праваабарончая супольнасьць Беларусі заявіла аб прызнаньні Віталя Шклярава палітычным зьняволеным.
Заслужаны артыст Беларусі, былы вакаліст ВІА «Песьняры», а цяпер удзельнік «Беларускіх песьняроў» Валер Дайнека пра гістарычную місію «шчасьлівых людзей».
Сярод затрыманых 7 жніўня раварыстаў — гітарыст групы SnopSnoŭ Раман Жарабцоў, які цяпер у ізалятары на Акрэсьціна.
Віцябляніну Руслану Ахрымчуку ўжо двойчы падаўжалі тэрмін зьняволеньня. Затрымалі 15 ліпеня, актывіст застанецца за кратамі імаверна да 17 жніўня.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя арыштам дыджэяў Уладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава якія ўключылі песьню «Перемен» Віктара Цоя на афіцыйным канцэрце.
Кіраўніца прэсавай служы МУС Вольга Чамаданава не назвала лічбы затрыманых учора ўвечары ў Менску раварыстаў.
Віктар Рыгоравіч Гладкі — ці не старэйшы незалежны назіральнік у гэтую выбарчую кампанію. Яму 84 гады, напярэдадні акрэдытаваўся на ўчастку № 3 Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці.
«Калі Павал ня побач, калі ён невядома калі вернецца дадому, калі там яму прыходзіцца многае вытрымліваць, мне здаецца, што маё шчасьце — гэта яго шчасьце».
Журналіст, тэлевядоўца Сяргей Дарафееў разважае, як расьсейваецца «аўра Лукашэнкі», дае ацэнку працы беларускага тэлебачаньня, гаворыць пра небясьпеку гвалтоўнага разьвіцьця падзей і тлумачыць, чаго яму бракуе ў дзеяньнях абʼяднанага штабу.
Асуджаным дыджэям з Кіеўскага сквэру сабралі за некалькі гадзінаў больш за 10 000 даляраў дапамогі.
Супрацоўніцу Dana Holdings Юлію Юхно звольнілі з працы, як яна лічыць, за пост у сацсетках. Цяпер дзякуючы ініцыятыве «Честные люди» Юлія перавучваецца на спэцыяліста ў ІТ-сфэры.
«Улада выбрала за апазыцыю адзінага кандыдата». Незалежны прадстаўнік у выбаркаме — пра выбары, паразы старой апазыцыі і новыя пратэсты.
Прэм’ер Раман Галоўчанка кажа пра стымуляцыю накапляльных пэнсій. Разьбіраемся, што з пэнсійнай сыстэмай цяпер і што яе чакае ў будучыні.
У Горадні перанесьлі традыцыйны забег «Горадзенская бегавая дзясятка», які меўся прайсьці позьнім вечарам і ноччу з 8 на 9 жніўня.
Учора ў Гомлі прайшоў шэраг затрыманьняў давераных асобаў і прыхільнікаў Сьвятланы Ціханоўскай.
Незалежныя назіральнікі вымушаныя карыстацца біноклем, каб падлічваць колькасьць людзей, што ідуць на датэрміновае галасаваньне. Кіраўніцтва гімназіі № 6, дзе месьцяцца тры выбарчыя ўчасткі, забараніла назіральнікам знаходзіцца ў памяшканьні.
Ужо сёньня, 7 жніўня, на БелАЭС пачнуць загружаць ядзернае паліва. Раней хадзілі чуткі, што ў гэты дзень, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў, адбудзецца фізычны пуск станцыі.
Тацяна Караткевіч, Марына Адамовіч і Іна Кулей параўноўваюць сёлетнюю кампанію з прэзыдэнцкімі выбарамі 2015, 2010 і 2006 гадоў.
Жыхар Менскага раёну Аляксей Трыпуз у 2006 годзе вёў дзёньнік падчас збору подпісаў за вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча ў прэзыдэнты. Ён перагледзеў уласныя нататкі 14-гадовай даўнасьці і расказаў у інтэрвію Свабодзе, чым прэзыдэнцкая кампанія 2020 году адрозьніваецца ад 2006-га.
Рэпэр Tyga, Леанід Агуцін, Грыгорый Лепс, гурты Rasa, «Кар-Мэн» ды іншыя адмовіліся ад выступу на канцэртах у Беларусі 8 жніўня. Пра гэта артысты паведамілі ў сваіх сацсетках.
У Гомлі і Мазыры 6 жніўня затрымалі каля 10 актывістаў супольнасьці «Краіна для жыцьця».
Трэці дзень тры незалежныя назіральнікі Кірыл, Ангеліна і Тацяна папераменна дзяжураць каля ўваходу ў менскую СШ № 212, дзе разьмешчаныя выбарчыя ўчасткі № 6 і 7 Фрунзенскага раёну.
Асноўныя цытаты з інтэрвію кіраўніка Беларусі ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону.
Абама расказала, што ў яе былі цяжкасьці з падтрыманьнем звыклай фізычнай актыўнасьці і сном.
У Гомлі АМАП затрымаў Андрэя Хільчыка — актывіста каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам па зборы подпісаў, потым адным з актыўных удзельнікаў роварных прабегаў салідарнасьці.
6 жніўня ў Магілёве каля будынка Кастрычніцкага суду затрыманы журналіст і праваабаронца Алесь Буракоў (малодшы).
Віталь Воднеў — папулярны ў Беларусі вядоўца. Ягоная праца — гэта карпаратывы, сьвяты, канцэрты, праграмы на радыё і тэлевізіі. Зь ім пагутарыла карэспандэнтка каналу «Настоящее время» Ірына Рамалійская.
Каманда папулярнага ўкраінскага сьпевака Алега Віньніка пацьвердзіла Свабодзе, што яго запрасілі ў Беларусь на канцэрт 8 жніўня.
Два апошнія месяцы жыхары мікрараёну Новая Баравая пад Менскам сталі надзвычай актыўнымі. Яны праводзяць флэшмобы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты, масава запісваюцца ў сябры выбарчых камісій і ў назіральнікі, ладзяць уласныя ланцугі салідарнасьці.
Увечары 5 жніўня ў Магілёве затрымалі журналіста Аляксандра Буракова і назіральніка на выбарах Аляксандра Хамратава.
У вёсцы Браніслаў Жыткавіцкага раёну міліцыя затрымала і завезла ў ізалятар часовага ўтрыманьня назіральніка Яўгена Шчура.
Пэнсіянэрку з Горадні Станіславу Дамшэль вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на Дзень Рэспублікі за налепку на пляншэце.
Беларусы расказваюць, як перажылі катастрофу ў Бэйруце і якія наступствы пагражаюць краіне.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 5 жніўня падпісаў указ аб узнагароджаньні вайскоўцаў з 35-й брыгады марской пяхоты, якія загінулі ў ліпені на Данбасе.
Настаўніца, пісьменьніца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец просіць Цапкалу адмовіцца ад зваротаў да Масквы.
Мэдсястра аднаго зь віцебскіх шпіталяў расказала Свабодзе пра працу, надзеі і страхі падчас пандэміі, а таксама чаго мэдыкі чакаюць ад выбараў.
Амбасада Беларусі ў Сырыі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з кампэтэнтнымі органамі Лібану, дадае міністэрства.
Пакручасты шлях аднаго з галоўных гімнаў пратэсту праз краіны і дзесяцігодзьдзі.
Загрузіць яшчэ