Затрыманых журналістаў зьвезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна
Анатоль Котаў 18 жніўня звольніўся з пасады намесьніка загадчыка аддзелу фінансаваньня дзяржорганаў галоўнага фінансавага ўпраўленьня Ўпраўленьня спраў прэзыдэнта Беларусі.
У дачыненьні да валянтэра праваабарончай арганізацыі «Вясна» Паўла Гарбуза завялі крымінальную справу па артыкуле КК 293 («Масавыя беспарадкі». Ён затрыманы і мае статус падазраванага.
Юліі Сахарук, маці чацьвярых дзяцей з Пружаны, тэрмінова патрэбная рэабілітацыя. Ад стрэсу пры затрыманьні мужа яна перанесла ішэмічную атаку галаўнога мозгу і інсульт.
Ірына Цішкоўская ўжо 35 гадоў лечыць жыткавіцкіх дзяцей у раённай паліклініцы.
Міністэрства замежных спраў Польшчы абвергла паведамленьні аб нібыта незаконным перасячэньні беларуска-польскай мяжы сябрам Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам.
Пад зваротам пакінулі подпісы 853 супрацоўнікі мясакамбінату.
Падпісанты акцэнтуюць увагу на тым, што ня могуць далучыцца да агульнанацыянальнай забастоўкі, бо ня хочуць рызыкаваць эканамічнай стабільнасьцю прадпрыемства.
2 верасьня Павал Латушка выехаў у Польшчу на форум у Крыніцы Гурскай, сустрэнецца з уладамі Польшчы і Літвы
МУС Беларусі паведаміла аб затрыманьні 95 чалавек падчас акцый пратэсту ў Менску 1 верасня.
Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў звольніўся з Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, паведамілі Свабодзе ў прэс-службе тэатру.
Героі Лявона Вольскага лічаць, што дзяржаўнай сыстэме адукацыі не давярае ўжо ніхто — нават Аляксандар Лукашэнка і ягоны сын Коля.
ААН сьцьвярджае, што мае зьвесткі і пра эпізоды гвалту над дзецьмі і жанчынамі, у тым ліку сэксуальнага.
І гэта ня толькі Сьвятлана Ціханоўская.
Падчас Жаночага гранд-маршу многія зьвярнулі ўвагу на высокую маладую жанчыну ў белай сукенцы з кветкай у руцэ, якая доўга стаяла ля аўтазака, куды завялі яе сябра, які таксама трымаў у руках кветку.
Адпусьцілі амаль усіх затрыманых на сёньняшнім маршы студэнтаў у раёне плошчы Перамогі ў Менску, піша «Белсат».
БПЦ і Ўпаўнаважаны ў справах рэлігій не камэнтуюць забароны на ўезд мітрапаліту Кандрусевічу Мітрапаліта Менска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
У Беларусі мясцовыя ўлады выдаляюць з сайтаў інфармацыю пра выбары. Большасьць раённых адміністрацый ужо выдалілі са сваіх сайтаў спэцыяльныя разьдзелы пра вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
У сацыяльных сетках зьявіліся фота пікета ля будынкаў менскай ЦЭЦ-4.
Старшыня старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам да вернікаў у сувязі з нядопускам яго памежнікамі на тэрыторыю Беларусі, пра то стала вядома ўчора.
«Яны самі вінаватыя, што нас цяпер не стрымаць», «Беларускі сьмелыя, салідарныя, крэатыўныя», «Я ніколі не крычала так гучна „Жыве Беларусь!“». Сабралі ўражаньні ўдзельніц жаночага гранд-маршу салідарнасьці ў Менску, на які 29 жніўня выйшла некалькі тысяч жанчын.
Апазыцыйны палітык, праваабаронца Валер Шчукін цягам двух тыдняў знаходзіцца на лячэньні ў вайсковым шпіталі ў Менску. У шпіталь яго даставіла хуткая дапамога пасьля рэзкага пагаршэньня здароўя. Дагэтуль, паводле Валера Шчукіна, стан ягонага здароўя цяжкі.
Былая кандыдатка на прэзыдэнта Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе — пра легітымнае прэзыдэнцтва, жаночую рэвалюцыю, выбар, які стаіць перад сілавікамі, ролю Захаду і Расеі, гонар за мірных пратэстоўцаў і тое, што адбылося ў кабінэце Ярмошынай.
Студэнты МДЛУ каля ўваходу ва ўнівэрсытэт прапанавалі міністру замежных справаў Уладзімеру Макею падпісаць пэтыцыю за свабодныя выбары, але ён адмовіўся, паведамляе «Наша ніва».
Відэа, як невядомыя людзі запіхваюць жанчыну ў аўтамабіль, абляцела сацыяльныя сеткі.
Многія маладыя беларусы, якія зьбіралі подпісы за Святлану Ціханоўскую ў часе перадвыбарнай кампаніі, удзельнічалі ў мірных мітынгах, а потым даведаліся, што на іх за гэта завялі крымінальныя справы, вымушаныя былі пакінуць краіну.
«Паступіла інфармацыя, што на мяне зьбіраюцца сфабрыкаваць крымінальную справу паводле артыкулу, зьвязанага з парнаграфіяй»
Кіраўнік каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вымушана вярнуўся ў Польшчу 31 жніўня, таму што беларускія памежнікі не ўпусьцілі яго на радзіму без тлумачэньня прычын.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам ад 31 жніўня зьняў з пасады амбасадара Беларусі ў Гішпаніі Паўла Пуставога і пазбавіў яго дыпляматычнага рангу «за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў»
Дзьмітрый Белавусаў, які працаваў над прапагандысцкімі «фільмамі-выкрыцьцямі» аб расейскай апазыцыі, адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Праз тыдзень пасьля ўдзелу ў страйку сьлесара галоўнага аўтазборачнага цэху МАЗу Сямёна Фёдарава звольнілі «за невыкананьне працоўных абавязкаў». Але малады чалавек не шкадуе, што далучыўся да страйку.
10 жніўня пад ногі 29-гадовага апэратара ААТ «Нафтан» Вячаслава Сьліжыкава сілавікі кінулі дзьве сьвятлашумавыя гранаты. У Наваполацкім шпіталі яго паклалі ў аддзяленьне траўматалёгіі, дзе ён знаходзіўся да 21 жніўня.
Міністэрства абароны паведаміла пра завяршэньне комплекснага тактычнага вучэньня са зводнай групоўкай войскаў на Горадзенскім тактычным кірунку.
Галоўны рэдактар беларускага выпуску газэты «Комсомольская правда» Андрэй Ляўкоўскі, які кіраваў рэдакцыяй больш за 10 гадоў, паніжаны да першага намесьніка.
Тым часам паводле Сьледчага камітэту, за апошні час зарэгістравана больш за 150 выпадкаў пагроз і абраз у адрас чыноўнікаў. Толькі за апошнія два дні распачалі больш за дзесяць крымінальных спраў паводле такіх фактаў, а з пачатку жніўня — каля пяцідзесяці.
11 жніўня каля поўначы Ганна Сарока вярталася дадому пасьля сустрэчы зь сябрамі. Па дарозе яе затрымалі, пабілі дубінкамі і адвезьлі ў Маскоўскае РУУС як падазраваную ў каардынацыі пратэстаў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паінфармаваў, што Казека і Расолька былі затрыманыя за пашкоджаньне міліцэйскага мікрааўтобуса і «былі зьбітыя пры затрыманьні».
Пра гэта паведаміла расейскаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
Падчас сёньняшняга маршу ў Менску затрымалі больш за 100 чалавек, у тым ліку былога камэнтатара «Беларусь 5» Уладзіслава Татура. Гэтае затрыманьне трапіла на відэа, паведамляе Tut.by.
Галоўны рэдактар і генэральны дырэктар расейскай «Независимой газеты» Канстанцін Рамчукоў у сваім блогу на сайце «Эхо Москвы» паспрабаваў разабрацца, ці можа быць законным умяшаньне Расеі ва ўнутрыпалітычныя справы Беларусі.
Паводле інфармацыі МУС, за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску затрыманыя 140 чалавек.
Расейскі пісьменьнік Дзьмітры Быкаў у сваёй перадачы на радыё «Эхо Москвы» закрануў сытуацыю ў Беларусі і выказаў свой прагноз, як сытуацыя будзе разьвівацца ў будучыні.
У сувязі з палітычным крызісам і супрацьстаяньнем у беларускім грамадзтве са зваротамі выступілі кіраўнікі найбуйнейшых хрысьціянскіх канфэсій Беларусі.
Група Bellingcat, расейскае выданьне The Insider і нямецкі часопіс Spiegel сьцьвярджаюць, што высьветлілі асобу яшчэ аднаго расейца, датычнага да забойства былога палявога камандзіра чачэнскіх сэпаратыстаў Зелімхана Хангашвілі летась у Бэрліне.
Андрэй браў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту, пасьля выбараў увайшоў у Каардынацыйную раду.
У самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі ад пятніцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту, нагодай для якіх стала гібель мясцовага жыхара, раней затрыманага паводле падазрэньня ў замаху на кіраўніка МУС.
Свабода даведалася, ці зьбіраюцца ўнівэрсытэты страйкаваць з 1 верасьня і якія патрабаваньні выстаўляюць уладам.
Загрузіць яшчэ