У Гомлі затрымалі актывіста каманды Ціханоўскай

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Гомлі АМАП затрымаў Андрэя Хільчыка — актывіста каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам па зборы подпісаў, потым адным з актыўных удзельнікаў роварных прабегаў салідарнасьці.

На 7–8 жніўня ў Гомлі якраз анансаваліся «Вялікія роварныя прабегі салідарнасьці».

«Раніцай Андрэй выйшаў з дому і не вярнуўся. Мне патэлефанаваў незнаёмы чалавек і расказаў, што Андрэя скруціў АМАП. Ён пасьпеў крыкнуць мой нумар тэлефону. Цяпер ён у Цэнтральным РАУС, прычын затрыманьня я ня ведаю», — сказала Свабодзе жонка Тацяна.

Учора ў Гомлі затрымалі назіральніка Ўладзімера Няпомняшчых — проста на ганку Дому прафсаюзаў, дзе ён «маніторыў» выбарчы працэс. Ноч назіральнік правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня, сёньня яго маюць судзіць.

​
XS
SM
MD
LG