Гарадзенца Дзьмітрыя Ціта — давераную асобу кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай — затрымалі ў Горадні каля 13:25 6 жніўня супрацоўнікі ДАІ. Пра гэта паведаміла сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Юлія Карначава.
Сам Дзьмітры пасьпеў запісаць аўдыёпаведамленьне, дзе сказаў, што яго вязуць у РАУС. З чым зьвязанае затрыманьне, невядома.
Раней 6 жніўня ў Менску затрымлівалі начальніцу штабу Ціханоўскай Марыю Мароз. Яе адпусьцілі праз паўтары гадзіны — пасьля «тлумачальнай размовы»: хацелі папярэдзіць, што яе прыцягнуць да адказнасьці ў выпадку «правядзеньня масавых беспарадкаў».
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН