Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне затрымалі двух назіральнікаў. Аднаго завезьлі ў ізалятар


Уладзімер Няпомняшчых

У вёсцы Браніслаў Жыткавіцкага раёну міліцыя затрымала і завезла ў ізалятар часовага ўтрыманьня назіральніка Яўгена Шчура. Пра гэта Свабодзе паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка і пацьвердзіла жонка затрыманага.

Тым часам у Гомелі затрыманы назіральнік Уладзімер Няпомняшчых, паведамілі ягоныя палечнікі Свабодзе. Абставіны затрыманьня пакуль невядомыя.

4 і 5 жніўня Яўген Шчур назіраў на выбарчым участку ў вёсцы. «4 жніўня ўсё прайшло нармальна. 5 жніўня дырэктар мясцовай школы-саду, дзе разьмешчаны ўчастак, адмовілася дапусьціць яго назіраць за выбарчым працэсам, хоць там не было іншых назіральнікаў. Яна загадала пакінуць памяшканьне школы, а потым выклікала міліцыю», — паведаміла жонка затрыманага Кацярына Бондар.

Яўген Шчур
Яўген Шчур

Па выніку на назіральніка склалі пратакол паводле артыкулу за дробнае хуліганства (17.1 КААП). Ён цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня, заўтра мае адбыцца суд.

Абставінаў «дробнага хуліганства» жонка Яўгена Шчура ня ведае. «Ён ня п’е, ня курыць, паводзіць сябе ветліва і карэктна, я зь ім размаўляла, калі яго затрымлівалі, у яго быў спакойны голас», — дадала Кацярына Бондар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG