Першы прэзыдэнт незалежнай Украіны, падпісант Белавескіх пагадненьняў эмацыйна зьвярнуўся праз Свабоду да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам спыніць гвалт, у адваротным выпадку, паводле Краўчука, «не пазьбегнуць нікому пакараньня самага высокага за злачынства».