Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павал папрасіў прабачэньня за заўчаснае віншаваньне Лукашэнкі зь перамогай на выбарах


Мітрапаліт БПЦ Павал.

Мітрапаліт Павал папрасіў прабачэньня за заўчаснае віншаваньне Лукашэнкі зь перамогах на выбарах 9 жніўня.

Як паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Беларускай праваслаўнай царквы айцец Сергій Лепін, мітрапаліт Павал папрасіў прабачэньня за заўчаснае віншаваньне Лукашэнкі, якое абурыла вернікаў.

«Мітрапаліт атрымаў інфарамцыю пра падзеі ў Беларусі, ён бачыў відэаролікі затрыманьняў, яны яго абурылі, жахнулі і засьмуцілі», — сказаў айцец Сергій Лепін.

Мітрапаліт адказаў на пытаньні вернікаў і заклікаў малітоўна падтрымліваць незаконна затрыманых і пакрыўджаных. Такая супольная малітва будзе адбывацца штодня а 13-й гадзіне і суправаджацца хрэсным ходам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG