Яны паведамілі, што ў панядзелак далучаюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі. «Мы не жадаем карміць карнікаў, якія б’юць нас за нашыя ж падаткі».
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада, аднак нічога такога на відэа не відаць.
У панядзелак Лукашэнка меў сустрэцца з працоўнымі гэтага заводу.
Агенцтва паведамляе, што пацьвердзіла — на відэа загінулы Аляксандар Тарайкоўскі.
Родным памерлага ў Гомлі пасьля затрыманьня падчас пратэстаў Аляксандра Віхора аддалі заключэньне аб яго сьмерці — з фармулёўкай «прычына высьвятляецца», расказвае Tut.by.
Беларускі комік Яўген Крыжаноўскі жорстка выказаўся на адрас старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і сілавікоў, якія разганялі мірных дэманстрантаў і зьбівалі іх у турмах пасьля затрыманьня.
У Горадні на плошчы Леніна сабралася каля 10 тысяч чалавек з нацыянальнымі сьцягамі, балёнкамі, надпісамі «Лукашэнку ў адстаўку». Пачынаецца мітынг. Людзі скандуюць «Лукашэнка, сыходзь».
Разьвітаньне з Аляксандрам Тарайкоўскім у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага закончылася. Труну вынесьлі, людзі стаялі на каленях, пляскалі, паказвалі знак вікторыі і выгукалі «Слава герою!», «Жыве Беларусь!»
На ўзбочыне праспэкту Міру цяпер, як перадае журналіст на месцы, больш за дзьве сотні чалавек. Многія зь дзецьмі. У руках кветкі. Скандуюць «Жыве Беларусь!». У людзей у руках шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.
У Горадні калёна зь дзясяткаў дэсантнікаў прайшла па цэнтры горада з плякатам «Мы з народам». Яны дарылі дзяўчатам кветкі.
Свабода пагутарыла зь сябрам выбарчай камісіі настаўніцай Дар’яй Мама, якая не падпісала выніковы пратакол, у якім колькасьць галасоў за Ціханоўскую была заніжаная прыкладна на 130.
Жыхарка Гомлі Натальля Марчанка абвясьціла галадоўку пад гомельскім ізалятарам часовага ўтрыманьня. Там адбывае суткі яе сын Кірыла. Яго схапілі і жорстка зьбілі 12 жніўня.
У Менску адбылося паседжаньне Рады беларускай інтэлігенцыі, у якім бралі ўдзел кіраўнік арганізацыі Ўладзімер Колас, юрыст Міхаіл Пастухоў, гісторык Алег Трусаў, мовазнаўца Лявон Баршчэўскі, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім ды іншыя дзеячы.
Пасьля вызваленьня з турмаў ў Менску і Жодзіне зьнявечаныя, жорстка зьбітыя людзі прыехалі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Менску. А валянтэры літаральна завалілі ўвесь прыёмны пакой ежай і неабходнымі рэчамі.
Першыя «ланцугі салідарнасьці» пачалі зьяўляцца на вуліцах Віцебску ад самай раніцы 14 жніўня.
Крыптабіржа Віктара Пракапені currency.com вылучыць 100 тысяч даляраў у фонд пацярпелых падчас разгону вулічных пратэстаў, якія пойдуць на іх рэабілітацыю.
Стыхійная акцыя пратэсту 14 жніўня каля Дому ўраду ў Менску доўжылася каля чатырох гадзін, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.
Пра гэта паведамілі ў Інстаграме менскага мэдцэнтру. Там гаворыцца, што такое рашэньне прыняў уласьнік і калектыў лекараў «ЛОДЭ».
Адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе падабароннага Стаса Гарэліка, дактаранта ўнівэрсытэту Джорджа Вашынгтона, вызвалілі зь СІЗА КДБ.
Зьнясіленыя, зьбітыя людзі расказвалі, што зь імі адбывалася ў аўтазаках і РУУСах.
У Жлобіне Гомельскай вобласьці 14 жніўня сабраўся шматтысячны мітынг пратэсту, на які прыйшлі старшыня райвыканкаму і начальнік мясцовай міліцыі.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны адказаў у сваім Instagram на абвінавачаньні, выказаныя кіраўніком Беларусі.
Былы міністар культуры і амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка, які цяпер кіруе Купалаўскім тэатрам, зьявіўся на плошчы Незалежнасьці ў Менску на стыхійным мітынгу 14 жніўня.
У Расею вярнуліся 32 найміты прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», затрыманыя ў Менску пры канцы ліпеня.
Дэпутату Эўрапарлямэнту Робэрту Бедраню адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з членамі Савету бясьпекі.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што прапанаваны ім плян урэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі дапамог прыпыніць праліцьцё крыві ў гэты краіне, паведамляе партал DELFI.
«Такім чынам, пракуратура прыняла адказнасьць за належнае абыходжаньне з Віктарам Дзьмітрыевічам у СІЗА КДБ»
Канцлер Нямеччыны абураная затрыманьнямі тысяч удзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі. Афіцыйны Бэрлін нагадаў Менску аб праве на свабоду выказваньня меркаваньняў і заклікаў неадкладна вызваліць затрыманых, паведамляе Deutsche Welle.
Сто стыпэндыятаў, ляўрэатаў, прэміянтаў і дыплямантаў Спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў адмовіліся ад званьня і ўсіх прывілеяў, піша tut by.
Ніхто жанчын ня ставіў перад сабой. Ніхто намі не кіруе і ніхто нас не «адпраўляе на перадавую». Мы ўсё гэта робім самі, бо хочам і можам адстойваць сябе, сваіх родных і ўсю сваю краіну.
Каля дзесяці тысяч чалавек сабраліся на плошчы Леніна ў Горадні перад будынкамі гарвыканкаму і аблвыканкаму. Да іх выйшлі прадстаўнікі ўлады.
Выклікаюць вялікую занепакоенасьць паведамленьні аб катаваньнях людзей, затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі, заявіла сталы каардынатар ААН у Беларусі.
Гэтае рашэньне прынялі калектыў і кіраўніцтва кампаніі ISsoft Solutions, піша Onliner.
З турмаў вызваленыя 16 мэдыкаў, паведамілі ў Міністэрстве здароўя.
Экс-міністар культуры, колішні амбасадар Беларусі ў Францыі, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Павал Латушка: ганаруся тымі, хто прагне мець сваю ўласную думку.
Галоўная рэдактарка тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян ў сваім твіце прапанавала накіраваць у Беларусі «ветлівых людзей».
«Мітрапаліт атрымаў інфарамцыю пра падзеі ў Беларусі, ён бачыў відэаролікі затрыманьняў, яны яго абурылі, жахнулі і засьмуцілі», — сказаў айцец Сергій Лепін.
Кіроўны орган рэспубліканскага камітэту прафсаюзу энэргетыкаў, газавай і паліўнай прамысловасьці далучыўся да патрабаваньняў грамадзян аб вызваленьні незаконна затрыманых удзельнікаў мірных акцыяў.
Яна кажа, што яе затрымалі каля 21-й гадзіны 9 жніўня ў Менску. Пра затрыманьне не паведамілі нікому з родных, не дапусьцілі консула.
14 жніўня тысячы супрацоўнікаў выйшлі за тэрыторыю «Гродна Азот», каб сустрэцца з кіраўніцтвам заводу і гораду.
Па сёмай гадзіне раніцы на Партызанскі праспэкт выйшлі мэдыкі ў белых халатах і сталі ў ланцуг салідарнасьці.
13 жніўня Вярхоўны суд «у сувязі са шматлікімі просьбамі» апублікаваў сьпіс тых, каго асудзілі па адміністрацыйных справах у судах Менску 11 жніўня.
Выпускнікі гімназіі №40 масава прыносяць да школы дыплёмы, мэдалі і іншыя школьныя ўзнагароды на знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў выбараў участковай камісіяй, якая працавала ў будынку гімназіі.
13 жніўня выбарчы штаб экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі паведаміў пра 7 затрыманых валянтэраў.
У магілёўскім шэсьці супраць гвалту ўзялі ўдзел да 5 тысяч чалавек. Пачалося яно зь некалькіх асобных ланцугоў, якія аб’ядналіся, ідучы з аднаго канца гораду ў другі.
13 жніўня ў Віцебску распачалася мірная акцыя мэдыкаў супраць гвалту.
Ён таксама сказаў, што цяпер няма патрэбы прымяняць сілу супраць ланцугоў у гарадах, супраць «жанчын у белым».
Сьпіс тэлевядоўцаў і іншых журналістаў дзяржаўных СМІ, якія звольніліся пасьля актаў гвалту
Загрузіць яшчэ