Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі Эўразьвязу: Санкцыі — гэта канец палітыкі


Анатоль Глаз, прэсавы сакратар МЗС Беларусі.
Анатоль Глаз, прэсавы сакратар МЗС Беларусі.

Санкцыі — гэта канец палітыкі, заявіў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, камэнтуючы рашэньне Рады ЭЗ аб рыхтаваньні санкцыйнага сьпісу беларускіх чыноўнікаў.

«Таму ключавое пытаньне зараз — ці мае ЭЗ палітыку ў дачыненьні да Беларусі, — сказаў ён. — Мы — маем. У замежнай палітыцы Беларусі Эўразьвяз адназначна ёсьць адным з прыярытэтных кірункаў. Таму ў любых умовах, пры любых абставінах мы настроеныя на захаваньне камунікацыі і працяг няхай і складанага, але дыялёгу».

Эўразьвяз лічыць выбары прэзыдэнта Беларусі сфальсыфікаванымі і не прызнае іх вынікі. Пра гэта паведаміла Эўрапейская служба замежных дзеяньняў у выніку нечарговай сустрэчы Рады міністраў замежных справаў ЭЗ 14 жніўня.

«Міністры зноў паўтарылі свой заклік да ўладаў Беларусі спыніць непрапарцыйны і непрымальны гвалт у дачыненьні да мірных дэманстрантаў, — гаворыцца ў паведамленьні. — ЭЗ чакае, што ўлады неадкладна вызваляць усіх незаконна затрыманых асобаў. У сьвятле шокавых паведамленьняў аб нялюдзкім абыходжаньні і ўмовах трыманьня пад вартай Эўразьвяз чакае стараннага і празрыстага расьсьледаваньня ўсіх меркаваных злоўжываньняў — з тым, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасьці».

Кіраўнікі МЗС краін ЭЗ яшчэ раз падкрэсьлілі, што выбары, якія прайшлі ў Беларусі, не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. «Міністры таксама пагадзіліся зь неабходнасьцю пакараньня асобаў, адказных за гвалт, рэпрэсіі і фальсыфікацыю вынікаў выбараў. Праца над дадатковымі сьпісамі ў рамках існых санкцыяў у дачыненьні да Беларусі пачнецца неадкладна», — паведамляе замежнапалітычная служба ЭЗ.

Удзельнікі пасяджэньня выказалі ўдзячнасьць журналістам за іх працу ў складаных умовах і асудзілі напады на прадстаўнікоў СМІ, у тым ліку грамадзян ЭЗ, і іх затрыманьні. Міністры дамовіліся вярнуцца да абмеркаваньня адносінаў паміж ЭЗ і Беларусьсю на нефармальнай сустрэчы ў канцы жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG