Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянка Расеі Алеся Стогава з Санкт-Пецярбургу расказала Свабодзе пра «камэру катаваньняў» на Акрэсьціна. ФОТА


Алеся Стогава
Алеся Стогава

Яна кажа, што яе затрымалі каля 21-й гадзіны 9 жніўня ў Менску. Пра затрыманьне не паведамілі нікому з родных, не дапусьцілі консула.

Алесю зьмясьцілі ў камэру 4 на 4 мэтры, дзе былі 37 чалавек. Ім не давалі есьці — толькі ваду з-пад крану. У камэры было душна, не прысесьці. Яе білі па твары і па нагах.

Алесю Стогаву выпусьцілі раніцай 14 жніўня, ёй адзінай вярнулі рэчы. Зь ейнай камэры толькі адна жанчына засталася ў няволі, астатніх вызвалілі.

Яна зьбіраецца судзіцца, лічыць сваё затрыманьне выкраданьнем, а дзеяньні сілавікоў — катаваньнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG