Каля Ленінскага РУУС у Менску сабраліся бацькі затрыманых 5 верасьня студэнтаў. Мэдыкі, якія дзяжураць побач, кажуць, што яшчэ ня бачылі затрыманых, але «моцна пацярпелых няма».
Запыталіся ў актыўных бацькоў, як іхныя дзеці прызвычайваюцца да новай рэальнасьці. А таксама даведаліся ў псыхоляга, як правільна размаўляць зь дзецьмі пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
5 жніўня ў Менску затрымалі некалькіх журналістаў.
Жыхарка Жлобіна Вольга Сныткова заўважыла на брамцы свайго недабудаванага дому бутэльку з бэнзінам, абкручаную паперай і размаляваную нацысцкай сымболікай на бела-чырвоным фоне.
У сеціве зьявілася відэа з вуліцы Карла Маркса ў Менску, дзе йшла калёна студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі салідарнасьці.
У Гомлі ўчора міліцыя затрымала дзьвюх жанчын — Сьвятлану Нарскіну і Тацьцяну Бачурную.
Сьледчы Сьледчага камітэту Беларусі Ігар Лобан пасьля першых дзён міліцэйскага гвалту на вуліцах беларускіх гарадоў запісаў зварот да міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева, у якім назваў яго чалавекам бяз гонару і сумленьня за апраўданьне тым дзеяньняў сваіх падначаленых.
Што адбываецца ў Беларусі на 28-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
У сьпісе затрыманыя ў Менску, Віцебску, Наваполацку, Полацку.
4 верасьня з Горадні пачалася пэрэгрынацыя фігуры сьвятога Міхала Арханёла па катэдральных касьцёлах усіх дыяцэзіяў у Беларусі дзеля хутчэйшага вырашэньня грамадзка-палітычнага крызісу ў краіне.
Катаваньні насілі масавы і сыстэмны характар і выкарыстоўваліся як палітычна матываванае пакараньне грамадзян за выказваньне сваёй думкі і ўдзел у антыўрадавых пратэстах
Трэцяга верасьня яе пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня — зь невядомай прычыны.
Беларуская асацыяцыя журналістаў абураная судовымі пастановамі і тым як яны выносіліся.
Увечары 4 жніўня зь менскага ізалятара ў завулку Акрэсьціна ў Менску выпусьцілі затрыманых 1 верасьня журналістаў. 4 жніўня журналістам прысудзілі трое сутак арышту.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», палітычных вязьняў у Беларусі зноў паболела, адразу на 9 чалавек.
17-гадовы Цімур М., якога жорстка пабілі ў Партызанскім РУУС і які знаходзіўся ў коме, 3 верасьня са Сьледчага камітэту пад канвоем трапіў у шпіталь. У падлетка моцныя панічныя атакі. Адвакаты прыехалі ў шпіталь, але іх пакуль не дапускаюць да хлопца.
Іх затрымалі ва ўласнай кватэры, а склалі пратаколы, што затрымалі на іншай вуліцы, за «непадпарадкаваньне міліцыі».
Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус правёў у Вільні сустрэчу зь сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам і экс-кандыдатам у прэзыдэнты ў кампаніі 2010 году Андрэем Саньнікавым.
У лякарню хуткай дапамогі проста з судовага працэсу на Акрэсьціна трапіў лекар Аляксей Беластоцкі, які працуе ў 4-й гарадзкой лякарні. У лекара зламаныя дзьве хрыбеткі, чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія абдзірыны, ён дрэнна чуе на адно вуха.
Старэйшшы пракурор міжнародна-праўнага ўпраўленьня Віталь Вольскі з 2 верасьня не працуе ў Генэральнай пракуратуры. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ён пайшоў у адпачынак, а цяпер звольніўся.
У холе Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту адбыліся затрыманьні студэнтаў, паведамілі Tut.by чытачы.
Каардынацыйная рада ў супрацоўніцтве зь незалежнымі прафсаюзамі Беларусі абвясьціла аб стварэньні ініцыятывы «Прафсаюз Online», асноўная мэта якой — аблегчыць ўступленьне наёмных работнікаў у прафсаюзныя арганізацыі, альтэрнатыўныя дзяржаўным.
Трэцяга верасьня ў Беларусі працягваюцца затрыманьні ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Лацінскі выраз ясна кажа: Qui non progredit, regredit — „Хто не ідзе наперад, вяртаецца назад“. Мы пакліканы разьвівацца, гэта азначае ўдасканальвацца ў сваім духоўным і грамадзкім жыцьці».
Паводле СК, сьледчыя выявілі дачыненьне Цімура М. да ўзброенага нападу на кіроўцу грузавога аўтамабіля МАЗ, які прыехаў эвакуаваць няспраўны тралейбус.
Прэзыдэнт Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы Ранка Пэлікарыч накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку з просьбай вызваліць сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу ў Беларусі Лілію Ўласаву.
Рэпартэра Hrodna.Life Руслана Кулевіча затрымалі разам з жонкай ўвечары 11 жніўня. Ён працаваў на вулічнай акцыі. Яму далі сем сутак арышту, але ўвечары 13 жніўня адпусьцілі без тлумачэньня прычын.
Маёр юстыцыі Вольга Варчэня звольнілася праз «актыўную грамадзянскую пазыцыю» зь менскага гарадзкога ўпраўленьня Сьледчага камітэту. Рапарт на звальненьне за 18 жніўня Варчэня апублікавала ў сваім інстаграме.
Студэнткі філфаку БДУ напісалі крэйдай на асфальце радкі з твораў Алексіевіч, Цёткі, Еўтушэнкі, Купалы і Коласа. За гэта іх адвезьлі на Акрэсьціна, абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і аштрафавалі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаваньняў ААН аб расьсьледаваньні факту сыстэматычных катаваньняў у Беларусі, інфармуе сайт «Вясны».
16-гадовага Цімура М., якога прывезьлі ў 3-ю дзіцячую лякарню Менску з Партызанскага РУУС 13 жніўня, а 12 жніўня затрымалі ў раёне Каменнай Горкі, даставілі ў гарадзкую ўправу Сьледчага камітэту.
Вакалістка гурту Shuma Руся пакінула Беларусь. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facabook
Суд у Славаччыне апраўдаў прадпрымальніка Мар’яна Кочнэра і яго знаёмую Алену Жужаву ў гучнай справе аб забойстве журналіста Яна Куцыяка і яго нявесты ў лютым 2018 году.
Лукашэнка заявіў пра перахопленыя «размовы Варшавы і Бэрліну».
Пісьменьніца Натальля Батракова патлумачыла на сваёй старонцы ў Facebook, чаму яна не будзе браць удзелу ў Дні беларускага пісьменства на сваёй малой радзіме ў Бялынічах.
Амэрыканскі бок «таксама даў ясна зразумець», што АБСЭ зьяўляецца «натуральным пасярэднікам» паміж беларускімі ўладамі і апазыцыяй, адзначыў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент.
«Атамныя станцыі — асабліва небясьпечныя аб’екты, якія не запускаюць падчас рэвалюцый і палітычных крызісаў»..Беларускія эколягі і зялёныя патрабуюць прыпыніць пуск Астравецкай АЭС.
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэо запатрабаваў неадкладна спыніць гвалт у дачыненьні да пратэстоўцаў і вызваліць усіх затрыманых, у тым ліку грамадзяніна Злучаных Штатаў Амэрыкі Віталя Шклярава.
Мова беларускай дзяржаўнай тэлевізіі радыкальна зьмянілася пасьля выбараў 9 жніўня, якія, як сьцьвярджае ЦВК, выйграў Аляксандар Лукашэнка.
Затрыманых журналістаў зьвезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна
Анатоль Котаў 18 жніўня звольніўся з пасады намесьніка загадчыка аддзелу фінансаваньня дзяржорганаў галоўнага фінансавага ўпраўленьня Ўпраўленьня спраў прэзыдэнта Беларусі.
У дачыненьні да валянтэра праваабарончай арганізацыі «Вясна» Паўла Гарбуза завялі крымінальную справу па артыкуле КК 293 («Масавыя беспарадкі». Ён затрыманы і мае статус падазраванага.
Юліі Сахарук, маці чацьвярых дзяцей з Пружаны, тэрмінова патрэбная рэабілітацыя. Ад стрэсу пры затрыманьні мужа яна перанесла ішэмічную атаку галаўнога мозгу і інсульт.
Ірына Цішкоўская ўжо 35 гадоў лечыць жыткавіцкіх дзяцей у раённай паліклініцы.
Міністэрства замежных спраў Польшчы абвергла паведамленьні аб нібыта незаконным перасячэньні беларуска-польскай мяжы сябрам Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам.
Пад зваротам пакінулі подпісы 853 супрацоўнікі мясакамбінату.
Падпісанты акцэнтуюць увагу на тым, што ня могуць далучыцца да агульнанацыянальнай забастоўкі, бо ня хочуць рызыкаваць эканамічнай стабільнасьцю прадпрыемства.
2 верасьня Павал Латушка выехаў у Польшчу на форум у Крыніцы Гурскай, сустрэнецца з уладамі Польшчы і Літвы
Загрузіць яшчэ