Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты сыходзяць зь дзяржаўных СМІ. СЬПІС абнаўляецца

абноўлена

Пасьля некалькі дзён пратэстаў супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і беспрэцэдэнтнага гвалту з боку сілавікоў супрацоўнікі дзяржаўных СМІ, у тым ліку топавыя вядоўцы і шоўмэны, сталі заяўляць пра звальненьні з уласнай ініцыятывы.

«Я выпускала хлусьню доўгія пяць гадоў». З агенцтва БелТА звольнілася выканаўчы рэдактар

Тацьцяна Пятручык напісала ў сваім інстаграме, што прымала гэтае рашэньне некалькі месяцаў таму і зьбіралася сыходзіць у іншы дзяржаўны СМІ. Але адпрацаваўшы ў ноч з 9 на 10 жніўня, яна вырашыла цалкам адмовіцца ад працы ў дзяржаўных мэдыя.

«Выпускаючы „правільныя“ навіны пад гукі выбухаў і абстрэлаў, я зразумела, што больш не магу, і сыходжу ў нікуды. У мяне больш няма апраўданьняў і рэзонаў, я намагалася сябе апраўдаць і выпускала хлусьню доўгія пяць гадоў і вельмі баялася. Але мой страх нарэшце скончыўся, дзякую вам, мае, адважныя беларусы і беларускі. Я каюся і бачу сьвет. Я ня ведаю, што будзе далей, але я шчыра плачу ад разуменьня сваёй свабоды, нашай свабоды. Як раней, больш ня будзе Беларусь жыве і жыву нарэшце я».

Яўген Перлін, галоўны шоўмэн тэлеканалу «Беларусь-1»

У допісе ў сваім «Інстаграме» ён напісаў, што на дзяржаўнай тэлевізіі працаваў з 2009 году і што цяпер ніводзін з забаўляльных праектаў не выклікае той эмоцыі, дзеля якой задумваўся.

«Я вырашыў, што мой сёньняшні эфір на „Беларусь-1“ быў апошнім. На гэтае рашэньне ніхто не паўплываў, я прыняў яго сам. Спадзяюся, што хутка вернецца тая самая #МаяКраiнаБеларусь».

Дзьмітры Семчанка, палітычны аглядальнік АНТ, кіраўнік прэзыдэнцкага пулу журналістаў

Сяргей Казловіч, вядоўца Агенцтва тэленавінаў «Белтэлерадыёкампаніі»

Пра свой сыход ён паведаміў 11 жніўня ў Instagram.

«Апошні эфір. Гэта была дзіцячая мара, якой я прысьвяціў 10 гадоў. Пачынаючы зь відэамантажу на АНТ і заканчваючы прамымі эфірамі на „Беларусь-1“. Праца ў кадры для мяне заўсёды будзе кайфам. А вось у студыі АНТ я ўчора сядзеў апошні раз. Рашэньне самастойнае. Наперадзе пошукі новай працы», — напісаў Сяргей Казловіч.

Уладзімер Бурко, аўтар вайсковай праграмы «Арсэнал» на канале «Беларусь-1»

«Я ніколі б, нават у самым страшным сьне, не падумаў, што салдаты і тэхніка, пра якія я расказваў, могуць быць ужытыя супраць свайго народу. Супраць мірнага насельніцтва краіны, супраць жанчын і, ня дай Бог, дзяцей. Я хачу зьвярнуцца да вайскоўцаў, салдатаў і афіцэраў. Вы чакаеце загаду. Вы выдатна ўсьведамляеце, якім будзе гэты загад, і, хутчэй за ўсё, разумееце, якімі будуць наступствы для беларусаў, якія проста хацелі справядлівасьці, а атрымаюць ад вас кулю...», — заявіў у звароце журналіст.

Тацяна Бародкіна, вядоўца тэлеканалу «СТВ​»

Пра свой добраахвотны сыход яна напісала ў «Фэйсбуку».

«На жаль! Я і мае ДЗЕЦІ больш ня зможам усьміхацца з экрана тэлевізара. Віншуем Краіну з „Выбарам“! Ня ведаю, калі вы прачытаеце мой пост, бо глушаць інтэрнэт. Але зразумейце, што нават цяпер, калі „выбар“ ужо зроблены — Я НЕ БАЮСЯ! Сябры! Людзі! І Вы Ня БОЙЦЕСЯ! Не пазбаўляйце будучыні нашых дзяцей!», — напісала Тацяна Бародкіна.

Вера Карэтнікава, вядоўца тэлеканалаў «СТВ» і «Беларусь-2»​

Андрэй Макаёнак, вядоўца тэлеканалу «Беларусь-1» («Добрай ранiцы, Беларусь», «Макаёнка, 9»)

«З моманту пачатку перадвыбарнай кампаніі да гэтага моманту, які сёньня, выходзіў у эфір з жаданьнем даказаць людзям, што ў гэтай сытуацыі, якая падзяліла людзей на два лягеры, усё роўна можна заставацца чалавекам пазытыўным. Я спрабаваў глядзець на гэта з усьмешкай, я спрабаваў весьці праграму з усьмешкай. Але цяпер я зразумеў, што ўсьмешкі, якія ўзьнікаюць у гэты момант з майго боку, яны здаюцца блюзьнерскімі, яны здаюцца не натхненьнем, а зьдзекам зь людзей, якія пацярпелі ў нейкай сытуацыі. Усё роўна, знаходзяцца па той бок або па гэты барыкад, для іх усьмешка — гэта не натхненьне, наадварот, гэта нейкая гісторыя, якая нас неяк прыдушвае», — сказаў Макаёнак у інтэрвію «Настоящему времени».

Аляксандар Лучанок, рэпартэр Белтэлерадыёкампаніі

Аляксандар Лучанок напісаў у сваім Інстаграме, што ўся інфармацыя, якая трансьлюецца па БТ, дакладна вывераная, не адзін раз прачытаная рэдактарамі і ідэолягамі.

«Утрымліваць Ціханоўскую ў ЦВК 6 гадзiн і спадзявацца, што менавіта таму беларусы ня пойдуць на пратэст? Гэта яшчэ больш разгарачыць народ, ужо даказана! Сымбаль пратэсту сёньня не Ціханоўская, а самі людзі!»

Павал Горбач, журналіст інфармацыйнага агенцтва БелТА

Горбач напісаў, што заяву на звальненьне напісаў 13 жнізня ранкам.

«Вырашыў учора. І вельмі шкадую, што ўчора быў выходны і таварышы накшталт Перліна мяне апярэдзілі. Лічыце, уліўся ў хвалю звальненьняў».

Ільля Конанаў, вядоўца праграмы «Копейка в копейку» на тэлеканале «Беларусь-2»

Ганна Шалюціна і Дзьмітры Шунін, вядоўцы праграмы «Наше утро» на АНТ

Ганна Ваганава, вядоўца і сцэнарыстка праграмы «Пин_код»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG