Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ двое вядоўцаў звольніліся з БТ


Ілюстрацыйнае фота

12 жніўня зь беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў звольніліся вядоўца АНТ Вольга Багатырэвіч і вядоўца тэлеканала «Беларусь-1», які працаваў у прамым эфіры ў «Добрай ранiцы, Беларусь».

Вольга Багатырэвіч напісала ў «Інстаграме» ляканічны пост «Нас мала, але ёсьць» і выклала фота падпісанай заявы на звальненьне.

Тэлевядоўца і стэндап-комік Андрэй Макаёнак у інтэрвію «Комсомольской правде в Беларуси» сказаў, што даўно вырашыў звольніцца і дадаў: «Цяжка казаць „добрай раніцы“, калі па факце яна нядобрая».

Сёньня таксама стала вядома, што зь дзяржаўнай тэлевізіі звольніліся вядоўца тэлепраекту Мінабароны «Арсэнал» на канале «Беларусь-1» Уладзімер Бурко, сьпявачка і вядоўца тэлеканалаў СТВ і БТ Вера Карэтнікава і вядоўца тэлеканалу «Беларусь-1» Яўген Перлін.

11 жніўня звольніўся вядоўца навінаў на БТ Сяргей Казловіч, сышла вядоўца СТВ Тацяна Бародкіна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG