Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З БТ сышоў вядоўца тэлепраекту Мінабароны і зьвярнуўся да вайскоўцаў. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэлевядоўца Белтэлерадыёкампаніі Ўладзімер Бурко паведаміў, што звольніўся. Пра гэта аўтар вайсковай праграмы «Арсэнал» на канале «Беларусь 1» напісаў у сваім Фэйсбуку.

«Пачну з галоўнага: я больш не вядоўца гэтага тэлепраекту, сышоў сам, не без прыгод, але сышоў. 5 гадоў я негалосна быў мэдыйнай асобай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Я ніколі б, нават у самым страшным сьне, не падумаў, што салдаты і тэхніка, пра якія я расказваў, могуць быць ужытыя супраць свайго народу. Супраць мірнага насельніцтва краіны, супраць жанчын і, ня дай Бог, дзяцей.

Я хачу зьвярнуцца да вайскоўцаў, салдатаў і афіцэраў. Вы чакаеце загаду. Вы выдатна ўсьведамляеце, якім будзе гэты загад, і, хутчэй за ўсё, разумееце, якімі будуць наступствы для беларусаў, якія проста хацелі справядлівасьці, а атрымаюць ад вас кулю...»

Паводле Бурко, ніхто ня хоча вайны, і ўсе акцыі праходзяць і будуць праходзіць мірна.

«Людзі хочуць справядлівасьці, людзі просяць іх не падманваць, людзі просяць свабоды. За апошні пункт адказваеце менавіта вы, так што ўсё атрымаецца. Мы побач і заўсёды дапаможам», — напісаў журналіст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG