Сталы каардынатар ААН у Беларусі заклікала ўлады неадкладна прадухіліць катаваньні зьняволеных

Сьляды пабіцьця на вызваленых з ЦІП на завулку Акрэсьціна у Менску
Сьляды пабіцьця на вызваленых з ЦІП на завулку Акрэсьціна у Менску

Выклікаюць вялікую занепакоенасьць паведамленьні аб катаваньнях і іншых формах жорсткага абыходжаньня зь людзьмі, затрыманымі на акцыях пратэсту ў Беларусі, заявіла сталы каардынатар ААН у Беларусі Яанна Казана-Вісьнявецкая.

«Катаваньні і іншыя формы жорсткага, бесчалавечнага і зьневажальнага для чалавечай годнасьці абыходжаньня абсалютна забароненыя і для іх ня можа быць ніякіх апраўданьняў», — сказала Казана-Вісьнявецкая.

Сталая каардынатарка ААН у Беларусі просіць тэрміновай сустрэчы зь міністрам унутраных справаў, а таксама забясьпечыць доступ супрацоўнікам ААН у два цэнтры ўтрыманьня пад вартай у Менску.

​
XS
SM
MD
LG