Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны адказаў Лукашэнку на абвінавачаньне ў «разьвязваньні агрэсіі» супраць Беларусі


Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны адказаў у сваім Instagram на абвінавачаньні, выказаныя кіраўніком Беларусі.

14 жніўня падчас нарады з членамі Савету бясьпекі Лукашэнка зьвярнуўся да людзей з такімі словамі:

«Не высоўвайцеся вы цяпер на вуліцы! Зразумейце, што вас і нашых дзяцей выкарыстоўваюць як гарматнае мяса! Сёньня ўжо панаехалі сюды з Польшчы, Галяндыі, Украіны, з гэтай «Адкрытай Расеі», Навальнага, і гэтак далей, і да таго падобнае. Ужо агрэсія пачалася супраць краіны».

«Калі Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка толькі што публічна паведаміў, што я разьвязаў агрэсію супраць Беларусі і выкарыстоўваю беларускіх дзяцей як „гарматнае мяса“, то ён не пакідае мне шанцаў», – напісаў Аляксей Навальны. ⠀

Расейскі палітык паведаміў, што пераводзіць 10 тысяч расейскіх рублёў у Фонд салідарнасьці, створаны дзеля падтрымкі беларусаў, якія страцілі працу праз тое, што выступілі супраць Лукашэнкі.⠀

«Паліцэйскі адмовіўся біць людзей. Яго звольнілі. Каб яго сям'я не засталася бяз сродкаў да існаваньня, Фонд салідарнасьці падтрымае яго. Выйшаў чалавек на страйк — яго звольнілі. Фонд падтрымае. Такія фонды — важная ўмова пасьпяховых нацыянальных страйкаў... Я ўчора глядзеў відэа, дзе дзяўчына зь Менску рыдала і расказвала, як яе зьбівалі, пагражалі згвалтаваньнем і прымушалі разьдзявацца дзесяць АМАПаўцаў у аўтазаку. Не хачу больш такога бачыць».

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG