Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хто даў каманду „фас“?». У Горадні работнікі «Хімвалакна» выказалі кіраўніцтву гораду ўсё, што думаюць


У Горадні некалькі сотняў супрацоўнікаў «Хімвалакно» сустрэліся з кіраўнікамі заводу і гораду.

На сустрэчу прыйшлі старшыня Горадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой і начальнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі.

Людзі абураюцца вынікамі выбараў, мяркуюць, што яны сфальсыфікаваныя, пратэстуюць супраць гвалту ў дачыненьні да звычайных беларусаў на вуліцах. Ад гвалту сілавікоў пацярпелі сваякі работнікаў прадпрыемства.

«Яшчэ ўчасткі не закрытыя, 40 хвілін да канца, а Ярмошына ўжо абвяшчае вынікі выбараў. Мяне халерна насіла», — кажа адзін з супрацоўнікаў хімічнага прадпрыемства.

«Хто даў каманду „фас“ — біць бяззбройных людзей?» — абурана крычаць работнікі.

«Мне сорамна за дзеяньні некаторых нашых супрацоўнікаў. Але ў нас не было іншага выбару. Мы разьбяромся. Я вам абяцаю», — заявіў Вадзім Сіняўскі.

Ён сказаў, што кіраўніцтва — такія ж людзі, як і ўсе астатнія, што «мы любім свой народ».

«Мы такія ж беларусы, як і вы, па крыві. Я вас ня б’ю. Даруйце маім падначаленым, калі яны вас несправядліва пабілі, або няма нам прабачэньня», — працягнуў Сіняўскі.

Людзі абураюцца ўсімі заявамі кіраўніцтва.

З словаў Сіняўскага, сілавікі сочаць за тэлеграм-каналамі і ведаюць аб правакацыях, якія рыхтуюцца ў краіне; правакатарам на акцыі нібыта плацяць грошы і яны самі ў гэтым прызнаюцца. Большасьць сабраных людзей ня верыць галоўнаму міліцыянту.

Начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі
Начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі
Старшыня Горадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой
Старшыня Горадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG