Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы чалавек на сустрэчы работнікаў БелАЗ з кіраўніцтвам гораду. ВІДЭА


Сустрэча кіраўніка Жодзіна з работнікамі БелАЗ
Сустрэча кіраўніка Жодзіна з работнікамі БелАЗ

Пасьля патрабаваньняў працоўных БелАЗ, старшныя Жодзінскага гарвыканкаму прызначыў сустрэчу з жыхарамі гораду і працоўнымі БелАЗу каля гіпэрмакету «Green».

Удзельнікі мітынгу дамовіліся штодня сустракацца на гэтай пляцоўцы да вырашэньня праблемы фальсыфікацыі выбараў і спыненьня гвалту.​

«Калі шчыра мэр расчараваў, ён ня даў ніводнага праўдзівага адказу ні наводнае пытаньне. Не наконт сумленнасьці выбараў, і самае галоўнае – ён не адказаў на пытаньне »Што стала з хлопцам якога білі да сьмерці«. Мяне гэта вельмі моцна хвалюе. Хлопца зьбіў АМАП да сьмерці і ніхто ня ведае, што зь ім», – пракамэнтаваў Свабодзе ўдзельнік мітынгу.

Жыхары Жодзіна запатрабавалі адстаўкі мэра гораду, бо Дзьмітры Заблоцкі прызнаўся, што ведаў пра затрыманьні гараджан. Пасьля гэтага людзі сталі скандаваць «Сыходзь», Заблоцкі сышоў зь пляцоўкі.

Супрацоўніца жодзінскай больніцы сказала на мітынгу, што да яе штодня «прывозяць людзей за страшнымі траўмамі з турмы, дэманстранты з Менску. Я ў жыцьці з такімі траўмамі не сутыкалася».

Жыхары гораду падлічылі галасаваньнем на пляцоўцы, дзе адбывалася сустрэча, што большасьць зь іх прагаласавалі за Сьвятлану Ціханоўскую.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG