Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя назіральнікі прыносяць біноклі, каб назіраць за выбарамі ў Менску. ВІДЭА


Незалежныя назіральнікі вымушаныя карыстацца біноклем, каб падлічваць колькасьць людзей, што ідуць на датэрміновае галасаваньне. Кіраўніцтва гімназіі № 6, дзе месьцяцца тры выбарчыя ўчасткі, забараніла назіральнікам знаходзіцца ў памяшканьні. А таму яны падлічваюць выбарнікаў звонку: з кустоў, з-за сьметніцы на заднім двары і празь бінокль з-за плота.

«Гэта цырк, сюррэалізм і добрая ілюстрацыя да „выбараў“, якія адбываюцца», — сказаў Свабодзе Вадзім Касьпяровіч, незалежны назіральнік на ўчастку.

Вадзім і яшчэ адна назіральніца, Натальля, назіраюць за яўкай з вуліцы пры дапамозе бінокля. Дырэктарка гімназіі № 6, дзе разьмяшчаюцца выбарчыя ўчасткі, выгнала ўсіх незалежных назіральнікаў з будынку. А таму яны стаяць па пэрымэтры гімназіі і з розных ракурсаў праз вокны адсочваюць, колькі людзей прыходзіць на галасаваньне на кожны з трох участкаў.

Назіральнікі Вадзім і Натальля карыстаюцца біноклямі, бо стаяць занадта далёка ад вокнаў.

«Гэта яшчэ стары бінокль, напэўна дзедаўскі», — кажа Вадзім.

Нават у такіх умовах назіральнікі фіксуюць парушэньні. Паводле іхных падлікаў, на ўчастках у гімназіі № 6 яўку завышаюць больш як утрая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG