Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колішні кіраўнік МУС Беларусі вучыцца на снайпэра разам зь іншымі паляўнічымі і рыбаловамі


Колішні міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Архіўнае фота
Колішні міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Архіўнае фота

Ігар Шуневіч хоча давесьці свае навыкі «да дасканаласьці».

Колішні міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, які цяпер ачольвае Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, заявіў аб перападрыхтоўцы сяброў гэтай грамадзкай арганізацыі на снайпэраў.

«Калі паставілі задачу — вызначыць сваё месца ў сыстэме нацыянальнай бясьпекі менавіта тых людзей, узброеных, якія сёньня складаюць аснову Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, на добраахвотніцкай аснове, [я] накіраваў ліст, каб паведамілі, хто жадае... Я вам так скажу, па сакрэце, колькасьць ахвотных прайсьці перападрыхтоўку па сыстэме „снайпэр“ [...] перавысіла ўсе мае чаканьні», — сказаў Ігар Шуневіч у інтэрвію тэлеканалу СТВ.

Паводле яго, ужо створана сыстэма задзейнічаньня такіх спэцыялістаў.

«Іх перанавучаньне Міністэрства абароны ўжо арганізавала. І мы будзем паступова павялічваць патэнцыйную колькасьць тых людзей, якія ў выпадку неабходнасьці могуць быць выкарыстаныя як спэцыялісты вельмі вузкага прызначэньня, „хірургічнага“, так бы мовіць, інструмэнта ў ваенных дзеяньнях», — дадаў ён.

Ігар Шуневіч паведаміў, што ён і сам «ахвотна адклікнуўся» на такую магчымасьць. «Мы, безумоўна, давядзём свае навыкі да дасканаласьці нарэшце», — сказаў экс-міністар.

Ён удакладніў, што Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў у сваім шэрагах налівае каля 60 тысяч сяброў.

У лістападзе 2023 году Ігар Шуневіч заяўляў, што паляўнічых могуць выкарыстоўваць у якасьці снайпэрскага прыкрыцьця.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG