Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў мэдыка-беларуса, які загінуў на Данбасе


Ілюстрацыйнае фота. Падчас паніхіды па Міколу Ільіну ў магілёўскім касьцёле
Ілюстрацыйнае фота. Падчас паніхіды па Міколу Ільіну ў магілёўскім касьцёле

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 5 жніўня падпісаў указ аб узнагароджаньні пяцёх украінскіх вайскоўцаў з 35-й брыгады марской пяхоты, якія загінулі ў ліпені на Данбасе ад абстрэлу прарасейскімі незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі.

Сярод узнагароджаных — мэдык Мікола Ільін, беларус паводле паходжаньня, грамадзянін Эстоніі. Пасьмяротна ўсе вайскоўцы адзначаныя ордэнам «За мужнасьць» III ступені — за асабістую мужнасьць і самаадданыя дзеяньні, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

24 ліпеня на сайце прэзыдэнта Ўкраіны зарэгістравалі пэтыцыю, у якой заклікалі Ўладзіміра Зяленскага пасьмяротна прысвоіць званьне Героя Ўкраіны вайскоўцам, якія 13 ліпеня загінулі ад абстрэлу пад Зайцавам Данецкай вобласьці. Калі дакумэнт падтрымаюць 25 тысяч грамадзян, то яго мае разгледзець прэзыдэнт Украіны.

Вайскоўцаў абстралялі ў той момант, калі яны накіроўваліся ў так званую «шэрую зону», каб эвакуаваць цела байца, які падарваўся на міне. Яны выконвалі сваё заданьне ў належных для такіх груп белых шаломах, пасьля атрыманьня пацьверджаньня пра рэжым «Цішыня». Але да цела не дабраліся — баевікі адкрылі агонь спачатку са стралковай зброі, а потым з гранатамётаў і буйнакалібэрных кулямётаў.

Мэдык-беларус загінуў адразу, яшчэ двое атрымалі раненьні, ад якіх яны пазьней памерлі, бо да іх не дапусьцілі новую групу эвакуацыі.

Ва Ўкраіне зь Міколам Ільіным разьвіталіся 22 ліпеня. Як ён і запавядаў, ягоны прах разьвеялі над трыма краінамі — Украінай, Беларусьсю і Эстоніяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG