Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абноўлены вынік экзыт-полу на замежных участках: больш за 85 працэнтаў за Ціханоўскую

абноўлена

Людзі стаяць у чарзе на ўчастак у амбасадзе Беларусі ў Маскве.

Лічбы падлічылі больш чым на 20 ўчастках, апытана больш за 8 тысяч чалавек. На момант апошняга абнаўленьня, пасьля поўначы паводле менскага часу, заставаліся няўлічанымі вынікі апытаньня беларусаў каля ўчасткаў у ЗША. Пра гэта паведамілі Радыё Свабода арганізатары экзыт-полу.

Паводле абноўленых лічбаў, на гэтых участках Сьвятлана Ціханоўская мае 85.83%, адмовіліся адказваць 7.03%, Аляксандар Лукашэнка мае 4.30%, супраць усіх 1.55%, астатнія кандыдаты маюць каля 0.4% кожны.

Паводле арганізатараў, на многіх участках вынікі экзыт-полаў супадаюць з афіцыйнымі лічбамі камісій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG