Алег Сянцоў, які 139 дзён трымае галадоўку ў расейскай калёніі, дастаўлены ў бальніцу гораду Лабытнангі. Вязень пройдзе мэдычнае абсьледаваньне і атрымае кансультацыі ад лекараў.
Інвалід І групы Анжаліка Калатазішвілі спыніла галадоўку, бо атрымала дазвол ад пракуратуры на спатканьне з арыштаваным мужам.
Паводле паведамленьня латвійскай паліцыі, знойдзеныя і арыштаваныя два мужчыны — аўтары непраўдзівых сэнсацыйных публікацый.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International лічыць, што дзейнае беларускае заканадаўства дазваляе ўладам ажыцьцяўляць беспадстаўнае і несанкцыянаванае сачэньне за людзьмі.
У сталіцы Іраку застрэлілі «Міс Багдад» 2015 году Тару Фарэс, паведамляе тэлеканал Kurdistan24 са спасылкай на МУС краіны.
Галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына 28 верасьня адмовілася даваць далейшыя паказаньні ў справе БелТА падчас допыту ў цэнтральным апараце Сьледчага камітэту.
28 верасьня старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня Мечыслаў Грыб адзначае 80-годзьдзе. Зь ім пагаварыў карэспандэнт Свабоды.
Палітык, філёзаф, пісьменьніца і былая дэпутатка парлямэнту Беларусі Вольга Абрамава крытычна пракамэнтавала заяву дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Ігара Марзалюка пра тое, што «законапраект супраць хатняга гвалту "супярэчыць традыцыйным каштоўнасьцям"»
Ігар Бабкоў пра пісьменьніка, мастака і выдаўца Адама Глобуса.
Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША падала пазоў супраць заснавальніка Tesla Inc. Ілона Маска празь яго запіс у твітэры пра магчымы выкуп акцый кампаніі для таго, каб зрабіць яе прыватнай.
«Волга» і першыя «Жыгулі» зламаліся, падлеткі кінулі іх на суседніх вуліцах. На трэцяй машыне, таксама «Жыгулях», яны накіраваліся ў Мсьціслаў — там іх і затрымалі.
Валянтэрку Вольгу Маёраву пакаралі за збор подпісаў на вуліцы ў абарону жывёлаў, які прызналі масавай акцыяй.
Менгарвыканкам прыняў рашэньне абмежаваць у Менску ў начны час продаж алькагольных напояў. Адпаведнае рашэньне апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Галоўная кантрольная палата Польшчы (NIK) правяла праверку выдачы Карты палякаў. На замежніках, якія хочуць атрымаць польскі дакумэнт, нажываюцца жулікі і некаторыя арганізацыі польскай нацыянальнай меншасьці, якія за 500-1500 даляраў фальсыфікуюць неабходныя дакумэнты.
Марзалюк лічыць канцэпцыю закону антыканстытуцыйнай, але ў ёй «няма нічога добрага і нічога кепскага». Канкрэтных радкоў, якія яму не спадабаліся ў законапраекце, Марзалюк не пералічыў.
Доктар Аляксандар Пілін узначальвае Інстытут судовай мэдыцыны і таксыкалёгіі Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе. Ён пракамэнтаваў для Радыё Свабода спрэчныя моманты ў справе аб сьмерці салдата Аляксандра Коржыча.
На помніку-камені, які адзначае месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, зьявілася шыльда са словамі «Месца памяці і смутку».
Ацяпленьне на аб’ектах сацыяльнай сфэры Менску (у дзіцячых садках, школах, бальніцах) пачнуць уключаць з 28 верасьня.
На сайце Эўрапарлямэнту абвешчаныя намінанты на прэмію імя Андрэя Сахарава 2018 году. Сёлета прэмія адзначае 30-гадовы юбілей, яна ўручаецца асобам і арганізацыям, якія ўнесьлі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека ў сьвеце.
«Многія чамусьці лічаць, што „справа БелТА“ ўжо завершаная. А яна толькі пачалася. І чым і калі скончыцца — абсалютна незразумела... Мы па чарзе ходзім на допыты. Ідзе сьледзтва», — напісала ў сваім фэйсбуку Марына Золатава.
27 верасьня Сьледчы камітэт выклікаў на допыт журналістаў tut.by, БелаПАНа ды іншых. Дапытвалі ня толькі фігурантаў так званай «справы БелТА», але і іншых супрацоўнікаў кампаній — у якасьці сьведак.
Дапусьцім, ёсьць 100 турыстаў. Куды колькі паедзе зь Беларусі? Адкуль колькі прыедзе ў Беларусь? Без уліку «дзікуноў».
Пасьля апошняй на гэты момант сьмерці салдата ў Печах з войска звольнілі двух афіцэраў. Яшчэ пяцёра пазбавіліся сваіх пасадаў, але пад суд трапіў толькі адзін — старшы лейтэнант Павал Сукавенка.
На фатаздымку 2018 году відаць, як адрозьніваецца недагледжанасьцю ад суседніх кватэра зьніклага апанэнта беларускіх уладаў Юрыя Захаранкі.
Для прыёму шклатары ў Эўропе выкарыстоўваюць тараматы, якія выдаюць чэк на зьніжку ў пэўнай краме. У Беларусі дзейнічаюць пункты прыёму, у якіх адчуваеш сябе, «як у 90-х», хіба што асартымэнт бутэлек павялічыўся.
Як малы зь беластоцкай вёскі, які выразаў з кары аленяў і мядзьведзяў, стаў сусьветна прызнаным мастаком, сьвядомым беларусам, акадэмічным прафэсарам у Варшаве, інтэлектуальнай зоркай беларускай Польшчы.
Жыхарка Слаўгараду Анжаліка Калатазішвілі другія суткі галадае каля Магілёўскай турмы № 4. 48-гадовая жанчына, інвалід 1-й групы, дамагаецца, каб ёй далі спатканьне з мужам, якога два месяцы трымаюць тут у сьледчым ізалятары.
Равуцкая была адной з прадстаўнікоў Мінздароўя на прэс-канфэрэнцыі аб выкарыстаньні незарэгістраванай у Беларусі вакцыны «Эўпэнта». Яна расказвала ў тым ліку пра «надзвычайную сытуацыю», празь якую давялося выкарыстоўваць карэйскую вакцыну.
«Эўпэнта» можа вярнуцца ў паліклінікі, заявіў міністар. Сам скандал з выкарыстаньнем незарэгістраванай вакцыны ён не пракамэнтаваў.
Паводле Сьледчага камітэту, 11 верасьня пэнсіянэр збыў 40 таблетак, «якія ўтрымліваюць у сваім складзе дыязэпам». Што гэта за таблеткі, СК не ўдакладняе. Але сам дыязэпам прадаецца ў звычайных аптэках.
Аляксандар Лукашэнка 27 верасьня другі раз за год — чацьвёрты раз за ўвесь час — выправіцца ў Таджыкістан. Пасьля двухдзённага саміту абяцаюць абвясьціць вынікі беларуска-расейскіх перамоваў.
Долю вытворчых тэрыторыяў у Менску крыху скароцяць, але вытворчасьць на МТЗ плянуюць толькі мадэрнізаваць, а не пераносіць.
На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» праз выбух у фарбавальнай камэры пацярпелі шасьцёра работнікаў. Тры зь іх жанчыны. Усе шпіталізаваныя.
Свабода згадала, што стала зь беларускімі палітыкамі і актывістамі пасьля прызнаньня ў супрацоўніцтве з КДБ.
Ён сыходзіў са скандалам: абвінавачваў чыноўнікаў у некампэтэнтнасьці ў тым ліку праз марудную рэканструкцыю будынку тэатру — і казаў, што ніхто з чыноўнікаў «нават дзякуй не сказаў» за 36 гадоў працы.
Паводле дасьледнікаў, падазраванаму ў атручэньні былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля ў Вялікай Брытаніі, было прысуджана званьне Героя Расеі.
Сямейную пару зьмясьцілі ў ізалятар. Іх, верагодна, чакае дэпартацыя з забаронай на ўезд у Беларусь на тэрмін да 5 гадоў, можа чакаць штраф да 2450 рублёў.
Збор грошай на гэтым не завяршаецца: на кнігу Нагорнай і Случака «Абаронім мову» можна даць грошы яшчэ два дні, а калі набярэцца заўважна больш за патрэбную суму, наклад павялічаць.
Да сем’яў з прыёмнымі дзецьмі ў Беларусі з 2018 году дадаліся сем’і з прыёмнымі пажылымі людзьмі.
Больш за 6500 жыхароў Бараўлянскага сельcавету падпісаліся пад зваротам у дзяржаўныя органы супраць ушчыльненьня і высечкі ляснога масіву пад будаўніцтва ў Бараўлянах. Аднак ні мясцовыя ўлады, ні цэнтральныя дзяржаўныя органы не прыслухаліся да іх.
У Беларусі пражываюць 396 чалавек, якія старэйшыя за 100 гадоў, — большасьць зь іх жанчыны, паведаміў сёньня журналістам намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандар Румак, піша БЕЛТА.
Паводле вэрсіі сьледзтва, Аляксандар Коржыч загінуў у выніку самагубства ранкам 26 верасьня 2017 году.
У Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні 25 верасьня адбылася творчая сустрэча з Уладзімерам Някляевым. Ён расказаў пра ціск, чаканьне сьмерці, «справу БелТА», Курапаты. Свабода занатавала дзесяць ягоных цытат.
Трое пацярпелых ад выбуху на прадпрыемстве «Магілёўдрэў» знаходзяцца ў цяжкім стане. Аднаго ўжо перавезьлі на лячэньне ў Менск, у спэцыялізаванае апёкавае аддзяленьне.
81-гадовы амэрыканскі актор і рэжысэр Біл Косьбі ў аўторак быў асуджаны на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі за сэксуальныя дамаганьні і гвалт у трох даказаных эпізодах (дакладны тэрмін будзе агучаны пазьней), паведамляе «Голас Амэрыкі».
Пра прычыны адмовы Абрамовічу стала вядома ў аўторак пасьля таго, як бізнэсовец прайграў суд швайцарскай мэдыйнай кампаніі Tamedia.
Рэдактар фінансавага аддзелу Tut.by Дзьмітры Бобрык у сваім фэйсбуку напісаў, што падпісаў у Сьледчым камітэце дакумэнт «пра супрацоўніцтва». Журналіст сьцьвярджае, што ў цэнтральным апараце ведамства яму і яго блізкім пагражалі.
Блогер з Акцябрскага Андрэй Павук быў затрыманы міліцыяй у жывым эфіры. Ён хацеў прысутнічаць на сэсіі райсавету дэпутатаў. Убачыць на ўласныя вочы, што робяць на сэсіі дэпутаты, не ўдалося.
Салігорскі раён багацейшы за Шаркаўшчынскі на цэлы Янаўскі — 745 рублёў за 341 км
Першы блёк Беларускай АЭС укамплектаваны супрацоўнікамі практычна цалкам, другі — на 50%, паведаміў журналістам намесьнік начальніка вучэбна-трэніровачнага цэнтру Беларускай АЭС Аляксандар Ерын, піша БЕЛТА.
Загрузіць яшчэ