Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША актору Білу Косьбі прысудзілі турэмны тэрмін за згвалтаваньне


Біл Косьбі
Біл Косьбі

81-гадовы амэрыканскі актор і рэжысэр Біл Косьбі ў аўторак быў асуджаны на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі за сэксуальныя дамаганьні і гвалт у трох даказаных эпізодах (дакладны тэрмін будзе агучаны пазьней), паведамляе «Голас Амэрыкі».

Яшчэ ў красавіку прысяжныя прызналі Косьбі вінаватым у тым, што ў 2004 годзе ён накарміў сэдатыўнымі прэпаратамі і і згвалціў супрацоўніцу Ўнівэрсытэту Тэмпл Андрэа Констанд.

У дамаганьнях і згвалтаваньнях яго вінавацілі дзясяткі жанчын, аднак з прычыны тэрміну даўнасьці раней не ўдавалася прыцягнуць яго да адказнасьці.

Суд у штаце Пэнсыльванія таксама абавязаў Косьбі выплаціць штраф у памеры 25 тысяч даляраў. Абарона прасіла адправіць яго на час апэляцый пад хатні арышт. Абвінавачаньне ж патрабавала для Косьбі ад 5 да 10 гадоў пазбаўленьня волі, адзначаючы, што ён «усё яшчэ ўяўляе пагрозу для жанчын».

У траўні Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук выключыла Косьбі са свайго складу за парушэньне этычных нормаў.

Біл Косьбі ў сярэдзіне 1980-х іграў ролю бацькі афраамэрыканскай сям’і Гакстэйблаў у перадачы «Шоў Косьбі». Дзякуючы гэтай ролі ён заслужыў рэпутацыю маральнага аўтарытэту ў ЗША і тытул «галоўнага таты Амэрыкі». Да «Шоў Косьбі» ён быў стэндап-комікам.

У кастрычніку 2017 году дзясяткі вядомых акторак абвінавацілі галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна ў дамаганьнях. Неўзабаве пасьля гэтага падобныя абвінавачваньні паступілі і ў адрас іншых вядомых людзей са сьвету кіно і палітыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG