Сям'я зь Менску, якую пазбавілі бацькоўскіх правоў, спрабуе вярнуць сына Ванечку з Дома дзіцяці № 1. Свабода разьбіралася ў сытуацыі.
У францускім Лілі паліцыя затрымала шасьцярых чалавек, абвінаваціўшы іх у нападах на крамы, зьвязаныя з продажам мяса.
Слуцкі «Інфа-Курʼер» апавёў гісторыю 51-гадовай загадчыцы пункта пракату стадыёну Ларысы Грыгаровіч, якая паўгода ходзіць на працу, дзе нічога ня робіць, і атрымлівае за гэта 270 рублёў у месяц. Жанчына скардзіцца, што падпрацоўкі ёй не даюць і не скарачаюць.
За апошнія гады ў Беларусі павялічыўся сярэдні ўзрост маці пры нараджэньні першага дзіця.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі выйшаў зь менскага раённага ізалятара пасьля 10 сутак арышту за пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў. Агулам сёлета ён адседзеў 50 сутак. Карэспандэнт Свабоды сустрэўся з Максімам Вінярскім па выхадзе з ізалятару і запісаў 10 самых яркіх ягоных уражаньняў.
Цяпер сыстэма перакладу часта выкарыстоўвае «прамежкавыя» мовы. Ёсьць такая мова і для перакладу зь беларускай на ангельскую.
У Дзяржаўную думу Расеі ўнесьлі праект «Дуэльнага кодэксу», які дазваляе двубоі гонару паміж чыноўнікамі.
Як дзейнічаюць ахоўныя ордэры, якія суд выпісвае для гвалтаўнікоў? Чаму важна, каб вядомыя жанчыны не пабаяліся распавесьці, што яны сталі ахвярамі гвалту ў сям’і? Чаму дзеці, якія бачаць гвалт у сямʼі, прызнаюцца пацярпелымі?
Папа рымскі Францішак заклікаў высокапастаўленых каталіцкіх біскупаў з усяго усяго сьвету прыехаць у Ватыкан, каб абмеркаваць меры абароны дзяцей ад сэксуальных дамаганьняў з боку служыцеляў каталіцкай царквы.
Пазытыву — як у Іраку. 4 з 10 апытаных у Беларусі ня мелі цягам дня ні пазытыўных, ні нэгатыўных эмоцыяў. Такая ж сытуацыя ў Азэрбайджане і Емэне.
Каб ён прысутнічаў на зацьвярджэньні ІІІ Устаўной граматы, гісторыя Беларусі магла б пайсьці ў іншым кірунку. Ён называе сябе адзіным палітычным блогерам Беларусі. І дадае: толькі таму, што іншых няма.
«Г ало$шы спецыял1ст» аддзелу «грамадсшх арган!зацый уараулення рэпстрацьп і л1цэнзавання гало_шага упраулення юстыцы1 М1нгарвьнсанкама».
Праз сацсеткі вайскоўцы расказвалі пра дзедаўшчыну, а таксама давалі матэрыялы для расьсьледаваньня дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне і Сырыі.
Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай дзяржавай, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы і не падпісала Эўрапейскую Хартыю мясцовага самакіраваньня.
Дэпутаты Менскага райсавету ў жніўні зацьвердзілі карэкціроўку генплану забудовы пасёлку Бараўляны. Паводле новай вэрсіі, плянуецца высекчы 5 гектараў лесу ў рэкрэацыйнай зоне каля пасёлку, пабудаваць там школу і дзіцячы садок ды пракласьці да іх камунікацыі і дарогу.
Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі падрыхтаваў статыстычны матэрыял пра беларускую моладзь. Свабода сабрала 5 парамэтраў, на якія варта зьвярнуць увагу.
Невядомыя хлопцы ў спартовых гарнітурах не давалі журналістам наблізіцца да пахаваньня.
У Гомельскім аблвыканкаме — вакансія. Звольнены першы намесьнік старшыні Аляксандар Мікалуцкі. Чыноўнік, якога ўжо «звальнялі» на словах раней, адказваў за сельскую гаспадарку, вакол якой апошнім часам было шмат скандалаў. У тым ліку карупцыйных.
Сяржант Яўген Бараноўскі ў залі суда адмовіўся ад часткі паказаньняў, дадзеных падчас сьледзтва.
Тым часам у раёне скрыжаваньня вуліцы Філімонава і праспэкту Незалежнасьці сабраліся збудаваць жылы комплекс з Тэалягічнай акадэміяй.
Два гады таму, 11 верасьня 2016 году памёр Юры Хадыка — беларускі фізык, палітык, прафэсар, актыўны ўдзельнік незалежніцкага руху Беларусі. Апошнія некалькі год жыў у ЗША, у сям’і сына. Яму было 78 год.
Відавочца кажа, у гаражы былі папяровыя мішэні людзей з тварамі (хоць «звычайна людзі страляюць па круглых мішэнях»), прынамсі адна мішэнь была прастрэленая.
Вольга Чайчыц мае штрафаў на 8330 рублёў. Штрафы «Белсату» за няпоўныя 9 месяцаў бягучага году ўжо перавысілі суму за цэлы 2017 год.
Разьвітаньне пройдзе 11 верасьня а 13-й гадзіне ў БелМАПА, што ў Менску на Петруся Броўкі, 3.
Зьняволенага ў Расеі ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова намінавалі на прэмію Сахарава, якую штогод ўручае Эўрапейскі парлямэнт.
Былая жыхарка Ўкраіны, пэнсіянэры на вуліцах Капэнгагену і экспэрты расказалі «Настоящему времени», хто і колькі атрымлівае на пэнсіі ў Даніі, і ад чаго залежаць гэтыя выплаты
У дачыненьні да жыхара Івацэвіцкага раёну, які абвінавачваецца ў забойстве супрацоўніка міліцыі і замаху на забойства яшчэ аднаго, 5 верасьня прызначаная стацыянарная комплексная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.
Суд Савецкага раёну Менску не задаволіў пазоў бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча да газэты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. З Ізраілевіча суд пастанавіў спагнаць 600 рублёў на карысьць газэты і журналіста.
Яго заменіць галоўны апэрацыйны дырэктар кампаніі.
Паводле леташняга рэйтынгу сусьветнай Арганізацыі аховы здароўя, Беларусь была на 14-м месцы ў сьвеце паводле колькасьць самагубстваў. Па стане на сакавік 2018 Беларусь увогуле перамясьцілася на 5-е месца.
Дональд Трамп выступіць пад прысягай з пісьмовымі заявамі з нагоды абвінавачваньняў у сэксуальных дамаганьнях падчас здымак у сваім тэлешоў «Вучань».
У Іране затрымалі двух супрацоўнікаў тэатру за пастаноўку п’есы Ўільяма Шэксьпіра «Сон ў купалаўскую ноч».
Свабода пагутарыла з жанчынай, якая пяць разоў спрабавала «закончыць гэта ўсё».
Райвыканкам адмовіў ініцыятыўным грамадзянам Сьветлагорску ў правядзеньні мітынгу супраць «сьмярдзючага» заводу. У тым самым месцы пройдзе этап «сямейнага сельскагаспадарчага сьвята «Уладар сяла».
9 верасьня ў Менску прайшоў VII зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Выбары старшыні адклалі, аднак на зьезьдзе сваёй актыўнай пазыцыяй вызначыўся 33-гадовы Сяргей Чарачэнь, адзін з намесьнікаў. Унутры БСДГ некаторыя мяркуюць, што менавіта ён можа ачоліць партыю пасьля Шушкевіча.
Тэма гібелі кіраўніка данецкіх сэпаратыстаў Аляксандра Захарчанкі ўвайшла ў топ навінаў пачатку тыдня. «Настоящее время» параўноўвае, што ўбачылі і пачулі гледачы Ўкраіны і Расеі пра жыцьцё і сьмерць «дээнэраўца» нумар адзін.
Акцыі пратэсту супраць працы рэстарацыі «Паедзем паядзім» ва ўрочышчы Курапаты, дзе расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў, будуць працягвацца, заявіла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька на сходзе абаронцаў Курапатаў. Мітынг з удзелам каля 80 чалавек прайшоў 9 верасьня каля ўваходу ў рэстарацыю.
Актывіст, які летась выходзіў на марш «недармаедаў» зь дзяржаўным сьцягам, сёлета прабег маратон зь бел-чырвона-белым.
Каля 60 чалавек удзельнічаюць у сходзе абаронцаў Курапатаў, які пачаўся а 16 гадзіне на тэрыторыі ўрочышча.
Зьбеглых 30 жніўня гадаванцаў магілёўскай спэцвучэльні № 2 адшукалі ў Маскве на адной з тамтэйшых будоўляў. Там яны ўладкаваліся падсобнымі работнікамі.
Паводле традыцыі, якая вядзецца зь першых год беларускай незалежнасьці, аматары гісторыі сабраліся на Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася славутая бітва пад Воршай.
Магілёўская міліцыя праводзіць праверку па відэароліку ў інтэрнэце пра хлопца ў масцы зь сякерай, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Дзьмітрый Ігнатовіч агенцтву Інтэрфакс.
У ЗША экстрадаваны грамадзянін Расеі Андрэй Цюрын, які абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні кібэратак на амэрыканскія кампаніі, піша «Голас Амэрыкі».
Украінскі журналіст Павел Шаройка, асуджаны ў Беларусі на 8 гадоў турмы за шпіянаж, паскардзіўся на рэзкае пагаршэньне стану здароўя. Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік валянтэрскай суполкі «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук.
Колькасьць ахвяраў землятрусу, які адбыўся 6 верасьня на поўначы японскага вострава Хакайда, дасягнула 30 чалавек, паведамляюць СМІ са спасылкай на мясцовыя ўлады.
8 верасьня ў шэрагу краінаў адзначаюць Дзень салідарнасьці журналістаў. Чым адметная праца журналіста ў Беларусі, дзе з 1994 году нязьменна пасаду прэзыдэнта займае адзін чалавек — Аляксандар Лукашэнка? Свабода вырашыла нагадаць некалькі гісторый пра беларускіх журналістаў і беларускія мэдыі, што адбыліся за мінулыя 24 гады.
Брытанскія сьледчыя, якія вывучаюць абставіны забойства Мікалая Глушкова ў сакавіку 2018 году ў прыгарадзе Лёндану, лічаць, што ў 2013 годзе яго спрабавалі атруціць.
Ужо месяц суд разглядае справу аб сьмерці салдата ў Печах. Апыталі каля сотні чалавек. Аднак застаюцца незразумелыя моманты.
«Прадаць бы гэтую зямлю японцам, яны б тут парадак навялі, ды і нас бы пахавалі».
Рэжысэр Міхаіл Панджавідзэ пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды сытуацыю вакол прэм’еры опэры Рыхарда Штраўса «Салямэя», якая была перанесеная Міністэрствам культуры па просьбе Беларускай праваслаўнай царквы з 9–10 верасьня на іншыя дні.
Загрузіць яшчэ