Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарыя палічыла расейскага алігарха Абрамовіча пагрозай бясьпецы


Раман Абрамовіч
Раман Абрамовіч

Швайцарыя адмовілася даць дазвол на жыхарства расейскаму бізнэсоўцу Раману Абрамовічу, палічыўшы яго крыніцай пагроз для грамадзкай бясьпекі. На думку ўладаў, знаходжаньне мільярдэра на тэрыторыі краіны можа нанесьці шкоду іх рэпутацыі. Пра гэта паведамляе брытанскае выданьне The Guardian.

Пра прычыны адмовы Абрамовічу стала вядома ў аўторак пасьля таго, як бізнэсовец прайграў суд швайцарскай мэдыйнай кампаніі Tamedia. Расейскі мільярдэр спрабаваў забараніць публікаваць падрабязнасьці аб адмове яму ў дазволе на жыхарства.

У траўні Абрамовіч атрымаў грамадзянства Ізраіля, якое дазваляе яму знаходзіцца ў Злучаным Каралеўстве да паўгоду, аднак не дае права на працу, у тым ліку на кіраваньне лёнданскім футбольным клюбам «Чэлсі», які яму належыць.

Абрамовіч стаў першым буйным расейскім бізнэсоўцам, які пазбавіўся брытанскай візы праз рост напружанасьці паміж Лёнданам і Масквой. Такая мера ў дачыненьні да алігарха была прынятая ў рамках барацьбы з адмываньнем «брудных грошай» з Расеі. Брытанскія ўлады прынялі сваё рашэньне неўзабаве пасьля спробы атручэньня Сяргея і Юліі Скрыпалёў у горадзе Солсбэры — інцыдэнту, у якім брытанскі ўрад і яго саюзьнікі абвінавачваюць Крэмль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG