Паводле традыцыі, якая вядзецца зь першых год беларускай незалежнасьці, аматары гісторыі сабраліся на Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася славутая бітва пад Воршай.
Магілёўская міліцыя праводзіць праверку па відэароліку ў інтэрнэце пра хлопца ў масцы зь сякерай, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Дзьмітрый Ігнатовіч агенцтву Інтэрфакс.
У ЗША экстрадаваны грамадзянін Расеі Андрэй Цюрын, які абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні кібэратак на амэрыканскія кампаніі, піша «Голас Амэрыкі».
Украінскі журналіст Павел Шаройка, асуджаны ў Беларусі на 8 гадоў турмы за шпіянаж, паскардзіўся на рэзкае пагаршэньне стану здароўя. Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік валянтэрскай суполкі «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук.
Колькасьць ахвяраў землятрусу, які адбыўся 6 верасьня на поўначы японскага вострава Хакайда, дасягнула 30 чалавек, паведамляюць СМІ са спасылкай на мясцовыя ўлады.
8 верасьня ў шэрагу краінаў адзначаюць Дзень салідарнасьці журналістаў. Чым адметная праца журналіста ў Беларусі, дзе з 1994 году нязьменна пасаду прэзыдэнта займае адзін чалавек — Аляксандар Лукашэнка? Свабода вырашыла нагадаць некалькі гісторый пра беларускіх журналістаў і беларускія мэдыі, што адбыліся за мінулыя 24 гады.
Брытанскія сьледчыя, якія вывучаюць абставіны забойства Мікалая Глушкова ў сакавіку 2018 году ў прыгарадзе Лёндану, лічаць, што ў 2013 годзе яго спрабавалі атруціць.
Ужо месяц суд разглядае справу аб сьмерці салдата ў Печах. Апыталі каля сотні чалавек. Аднак застаюцца незразумелыя моманты.
«Прадаць бы гэтую зямлю японцам, яны б тут парадак навялі, ды і нас бы пахавалі».
Рэжысэр Міхаіл Панджавідзэ пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды сытуацыю вакол прэм’еры опэры Рыхарда Штраўса «Салямэя», якая была перанесеная Міністэрствам культуры па просьбе Беларускай праваслаўнай царквы з 9–10 верасьня на іншыя дні.
Уся вёска Краснае пад Карэлічамі на Горадзеншчыне ды шмат хто з суседніх вёсак выйшлі сёньня на пахаваньне 20-гадовага Аляксандра Арлова, якога знайшлі ў пятлі ўвечары 5 верасьня ў вайсковай частцы 33933 у Слоніме.
Больш за тыдзень шукаюць трох зьбеглых гадаванцаў Магілёўскай спэцвучэльні № 2. 17-гадовыя хлопцы не вярнуліся зь летніку, куды іх адправілі ў якасьці заахвочваньня.
Былы расейскі выведнік і двайны агент Сяргей Скрыпаль, які ў сакавіку 2018 году быў атручаны «Навічком», у апошнія гады працаваў з гішпанскай выведкай, паведамляе New York Times.
Сёньня — пра адносна новы фэномэн, якому апошнім часам у навуковых колах надаецца ўсё больш увагі. Але ён, на жаль, невядомы большасьці тых, хто ад яго пакутуе.
6 верасьня суд Рэчыцкага раёну пакінуў без задавальненьня пазоў Калінкавіцкага аграрна-тэхнічнага ліцэю да былога навучэнца Вячаслава Горленкі. Установа адукацыі спрабавала праз суд спагнаць з 23-гадовага сіраты 4188 рублёў — столькі дзяржава патраціла на яго навучаньне.
4 верасьня Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў мэдалём «За ўратаванае жыцьцё» 16-гадовага Віталя Цітова. Летась у кастрычніку той выратаваў 9-гадовага Антона Драздоўскага, які тануў у Сьвіслачы.
У дзень сьмерці салдат, якога 5 верасьня знайшлі павешаным у вайсковай частцы ў Слоніме, зь некім размаўляў па тэлефоне, а пасьля размовы вярнуўся ў кепскім настроі. Што яшчэ вядома пра загінулага салдата тэрміновай службы?
Дзеля чаго ідуць і з чым вяртаюцца са школы? Чаму трэба прызнаць, што адукацыя стала платнай і чаму школа не павінна выхоўваць. Абмяркоўваюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, маці гімназісткі і пісьменьніца Яўгенія Пастарнак і грамадзкая актывістка і мама гімназіста Крысьціна Вітушка.
Фрунзенскі суд Менску не задаволіў скаргу дайвэра Васіля Бельмача на дзеяньні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Беларусі. Бельмач накіраваў касацыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд.
«Арт-сядзіба» анансавала запуск праекту «Беларускамоўныя» — сустрэчы па серадах а 19-й гадзіне на менскім офісе арганізацыі (вуліца Машэрава, 18).
Украінскія кінэматаграфісты, журналісты і грамадзкія актывісты разьмясьцілі на сайце Белага дому пэтыцыю ў падтрымку асуджанага ў Расеі рэжысэра Алега Сянцова. Да раніцы 6 верасьня яна ўжо сабрала 100 тысяч галасоў, а гэта значыць, што паводле закону Белы дом абавязаны адправіць яе на разгляд профільнага ведамства.
Увечары 5 верасьня Аляксандар Лукашэнка пасьля «асноўнай працы» займаўся зборам ураджаю ў сваёй жылой рэзыдэнцыі ў Драздах. Капалі бульбу і зьбіралі кавуны.
Без «камсамолу» і з новай назвай. Раней новы кіраўнік БРСМ казаў, што ў сёньняшнім выглядзе арганізацыя дасягнула свайго максымуму — на 17-ы год існаваньня.
Ці мае справа БелТА прэцэдэнты ў іншых краінах? Ці меў месца «крадзеж», пра які заяўляла кіраўніца БелТА?
Разам зь імі такім жа мэдалём узнагароджаны начальнік менскіх сьледчых і кіраўніца аддзяленьня «Беларусбанку» ў Магілёве, на якое ў 2017 годзе быў узброены напад.
Брытанскі фінансіст і дайвэр Вэрнан Ансварт, які жыве ў Тайляндзе і быў адным з галоўных удзельнікаў апэрацыі па выратаваньні 12 падлеткаў-футбалістаў з затопленай пячоры, вырашыў падаць у суд на мільярдэра Ілана Маска.
Шарагоўцу А. В. Арлову было 20 гадоў, яму заставалася служыць крыху больш за паўгода. Мінабароны сьцьвярджае, што «прычына суіцыду абумоўленая асабістымі абставінамі і не зьвязаная з праходжаньнем вайсковай службы».
Крымскі актывіст Уладзімір Балух, які ўжо некалькі месяцаў трымае галадоўку ў ізалятары гораду Сімфэропаль, не атрымлівае мэдычнай дапамогі.
«Жанчын немагчыма заклікаць да гвалту супраць мужчын... Чалавек, які пісаў данос, відавочна проста не зразумеў, пра каго і пра што ідзе гаворка».
Замах на былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку ў горадзе Солсбэры зрабілі два агенты расейскай вайсковай выведкі (ГРУ), заявілі ўлады Вялікабрытаніі. Іх імёны, як сьцьвярджаецца, Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў. Пры гэтым у паліцыі сьцьвярджаюць, што імёны могуць быць несапраўднымі.
Указ прэзыдэнта Беларусі № 357 ад 4 верасьня дазволіў мясцовым выканаўчым камітэтам прадаваць пустыя і струхнелыя дамы на аўкцыёнах з паніжэньнем цаны на 20%, 50% і 80%. Старшыня Дзяржкамітэту па маёмасьці Андрэй Гаеў патлумачыў асаблівасьці ўказу.
Пакуль дзяржава не назвала імёны ахвяраў рэпрэсій, іх ананімнае ўшанаваньне ад імя дзяржавы будзе пустой фармальнасьцю, — такую рэзалюцыю прынялі ўдзельнікі грамадзкага абмеркаваньня дзяржаўнага конкурсу.
Кіраўнік найбуйнейшай фракцыі Эўрапарлямэнту — Эўрапейская народная партыя — нямецкі палітык Манфрэд Вэбэр пацьвердзіў, што будзе балятавацца ў 2019 годзе на пасаду кіраўніка Эўрапейскай камісіі.
У адказе Менгарвыканкаму не пазначаная агульная колькасьць менчукоў, якія пры абмеркаваньні былі за і супраць перайменаваньня; не названае выданьне, у якім да менчукоў даводзілася інфармацыя пра перайменаваньне.
«Савецкія і нямецкія афіцэры, як сябры, размаўляюць на памежным чыгуначным мосьце. Пройдзе менш за год — і гэтыя людзі будуць забіваць адзін аднаго. У чэрвені 1941 году Гітлер нападзе на свайго ўчорашняга хаўрусьніка Сталіна».
Грамадзкі лідэр і вернік-пратэстант Зьміцер Дашкевіч пракамэнтаваў у сваім фэйсбуку ліст пратэстанцкіх цэркваў да ўладаў з заклікам прыняць закон супраць прапаганды гомасэксуалізму.
Магчыма, 3,3% мультфільмаў будуць у «Калыханцы» па-беларуску. Але гэта не дакладна.
Увечары 4 верасьня да жанчыны-інваліда Натальлі Васіленкі, якая неаднаразова распачынала галадоўкі на знак пратэсту супраць малой пэнсіі па інваліднасьці, прыйшлі супрацоўнікі АМАП.
Экспэрт у турыстычнай галіне, галоўная рэдактарка сайту Рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацый Лілія Кобзік распавяла выданьню «Салідарнасць» пра асаблівасьці летняга турыстычнага сэзону 2018 году.
27 жніўня Пячэрскі раённы суд Кіева па патрабаваньні Генэральнай пракуратуры даў ёй дазвол атрымаць ад правайдэра інфармацыю па тэлефоне кіраўніцы праграмы журналісцкіх расьсьледаваньняў «Схемы» Радыё Свабода Натальлі Сядлецкай.
Мясцовыя выканаўчыя камітэты атрымалі права прадаваць пустыя і струхнелыя дамы на аўкцыёнах з паніжэньнем цаны на 20%, 50% і 80%. Гэта прадугледжана ўказам прэзыдэнта Беларусі № 357 ад 4 верасьня.
З 23 ліпеня па 2 верасьня ў рамках праекту #velcombegom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя ў дзясятках беларускіх гарадоў прайшоў дабрачынны маратон. Усяго ў маратоне ўзялі ўдзел больш за 5 тысяч чалавек, якія сумарна прабеглі больш за 30 тысяч кілямэтраў.
Пасьля скандальнага візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аршанскі раён на адным з скрытыкаваных ім прадпрыемстваў узяліся выпраўляць сытуацыю. І вывезьлі заводзкае ламачча на стыхійную звалку за горадам. На падпаленую звалку зьвярнулі ўвагу мясцовыя жыхары.
Нацыянальны архіў ЗША ў адпаведнасьці з законам рассакрэціў запісы гутарак Барыса Ельцына і Біла Клінтана, якія прэзідэнты вялі з 1996 па 1999 гады.
Сорамна прызнацца, што муж зьбівае. Страшна і цяжка сысьці. Але наступае час, калі цярпець немагчыма.
«У мяне ёсьць плошча ў Расеі, я прапісаная ў Маскве».
«Замест таго, каб душыць плюралізм і адкрытыя абмеркаваньні, улады павінны спрыяць стварэньню ўмоваў, у якіх права на свабоду выказваньня паважаецца, журналісты могуць працаваць, не баючыся рэпрэсіяў».
Толькі ў Польшчы жыве ўжо «1 мільён 400 тысяч украінцаў». Сярэдні заробак украінскага работніка ў Польшчы – каля 700 даляраў за месяц, у тры-чатыры разы большы, чым ва Ўкраіне.
Як жывецца ў краіне з фэмінісцкім урадам? Чаму, каб бачыць лепш, трэба заплюшчыць вочы? І як праз drama documentary на радыё злучаць беларускі кантэкст з сусьветным? Пра гэта ды іншае гутарым з перакладчыкам, літаратарам і радыёпрадусарам Дзьмітрыем Плаксам падчас яго кароткага візыту ў Прагу.
«У выпадку зьяўленьня на вашай тэрыторыі арганізаваных групаў літоўцаў, якія займаюцца мэмарыяльнай дзейнасьцю (яны могуць ўяжджаць у нашу краіну пад выглядам турыстаў), прашу апэратыўна інфармаваць ўпраўленьне па рэгіянальнай палітыцы апарату Ураду».
Загрузіць яшчэ