Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка паабяцаў, што праваахоўныя органы будуць адмаўляць у экстрадыцыі ў Расею ці іншыя краіны замежных грамадзян, якія ваявалі на Данбасе на баку Ўкраіны і вышукваюцца праз сыстэму Інтэрполу.
Бацька Зьмітра Паліенкі павінен быў сустрэцца з сынам 6 верасьня, аднак спатканьне перанесьлі на 25 верасьня. Дагэтуль невядома, ці яно адбудзецца.
Сеймур Мамедгусейнаў пераехаў у Беларусь у 1989 годзе, у 1996-м атрымаў тут грамадзянства. У 2006 годзе ў яго забралі беларускі пашпарт, а цяпер зьбіраюцца выслаць з краіны. Міліцыя сьцьвярджае, што Сеймур мае сувязі з крыміналам. Ягоная жонка ўпэўненая, што яму помсьцяць за адмову супрацоўнічаць з «органамі».
Суд у бэльгійскім горадзе Гент адмовіўся выдаць гішпанскім уладам Хасэ Мігеля Арэнаса, рэпэра з выспы Мальёрка, вядомага пад артыстычным псэўданімам Вальтонік (Valtonyc)
Год таму, 16 верасьня 2017 году, каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну прапаў 10-гадовы Максім Мархалюк. Пазьней у лесе знайшлі ровар хлопчыка. Шматдзённыя пошукі зьніклага з удзелам тысяч валянтэраў, выратавальнікаў, спэцтэхнікі, авіяцыі ні да чога не прывялі.
У суботу 22 верасьня з 6:00 да 21:00 перакрыюць участак Леніна ад вуліцы Кірава да праспэкту Незалежнасьці. Але дадуць бясплатна праехаць у грамадзкім транспарце з пасьведчаньнем кіроўцы і тэхпашпартам.
Бацькі сьцьвярджаюць, што дырэктар пабіў дзяцей. Дырэктар кажа, што дзеці самі выпадкова сутыкнуліся. У інтэрнэце і ў самой школе пачаліся акцыі ў падтрымку дырэктара.
Калі мае скончыцца эпапея з адключэньнем гарачай вады ў міжацяпляльны пэрыяд, агенцтву «Минск-Новости» расказаў дырэктар УП «Мінсккамунцепласетка» Ўладзімер Аляксандраў.
Здаецца, якая дата лепей пасавала б для нацыянальнага сьвята Беларусі, чым 17 верасьня?
Паводле міністра, «калі няма правілаў, існуе анархія, існуе безуладзьдзе, існуе нейкае прыніжэньне правоў, свабодаў і годнасьці грамадзяніна», а «аўтарызацыя ў інтэрнэце будзе дысцыплінаваць мэдыясупольнасьць і карыстальнікаў інтэрнэту».
Дзе ў Беларусі мясцовыя жыхары найбольш актыўна бароняць сваю зямлю ад забудоўшчыкаў*.
Паводле нядаўняга дасьледаваньня Інстытуту Гэлапа, Беларусь зноў аказалася сярод самых неэмацыйных краінаў сьвету. Але гэтыя здымкі з розных гадоў сьведчаць, што ня ўсё вымяраецца сацыялёгіяй.
Прэм’ер-міністарка Сэрбіі і мэр Бялграду далучыліся да актывістаў ЛГБТ і іншых удзельнікаў гей-прайду ў цэнтры сэрбскай сталіцы.
Вядомыя арт-хаўсныя рэжысэры Францыі абвясьцілі ланцуговую галадоўку ў падтрымку ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які адбывае 20-гадовы тэрмін у зьняволеньня Расеі.
У Лельчыцкім раёне на Гомельшчыне чатыры жанчыны больш за суткі блукалі ў лесе.
Брытанскія ўлады заявілі аб наяўнасьці двух саўдзельнікаў ў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, якіх паліцыя лічыць вінаватымі ў атручваньні былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.
Камісія ракетна-касьмічнай карпарацыі «Энэргія» прыйшла да высновы, што дзірка ў касьмічным караблі «Саюз» была прасьвідраваная на Зямлі
16 верасьня на плошчу Леніна ў Берасьці зноў прыйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Яны кармілі галубоў, стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны, зьвязаныя з будаўніцтвам прадпрымства.
16 верасьня 1999 году ў Менску пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
16 верасьня спаўняецца 80 гадоў Віктару Дашуку — выбітнаму беларускаму кінарэжысэру-дакумэнталісту, народнаму артысту, ляўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, шматлікіх міжнародных кінафэстываляў, народнаму артысту БССР. Цягам апошніх 25 гадоў беларускія ўлады яго проста не заўважаюць. Забыўся пра існаваньне выбітнага рэжысэра і «Беларусьфільм», якому Віктар Дашук аддаў больш за 30 год свайго жыцьця.
У Сьветлагорску 15 верасьня прайшоў флэшмоб супраць выкідаў з кітайскага заводу. Ня менш за 150 чалавек у мэдыцынскіх масках і зь зялёнымі паветранымі шарамі сабраліся каля цэнтральнай плошчы.
А яшчэ «хач», «пшэк», «лабус» і «хахол». Некаторыя з гэтых словаў, паводле заключэньня, зусім не абразьлівыя, а некаторыя — выразна нэгатыўныя. Выснову зрабілі на падставе слоўнікаў і Вікіпэдыі.
15 верасьня ў Сьветлагорску плянуецца флэшмоб супраць «сьмярдзючага» заводу. Мітынг улады забаранілі — пляцоўку заняў БРСМ са сьвятам «Валадар сяла».
Тэмпература паветра ўначы 7-13 градусаў цяпла, удзень — 14-20.
Савецкую вуліцу ў Горадні перад сьвятам горада ператварылі ў алею яго ганаровых жыхароў. Сярод іх Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Уладзімер Караткевіч.
Дасьледчая група The Bellingcat і расейскае выданьне The Insider правялі супольнае расьследаваньне.
Бацькі кажуць, што дырэктар сярэдняй школы ў Пінску зьбіў двух хлопчыкаў, якія каталіся на скейце.
Тыбэцкі духоўны лідэр Далай-лама сустрэнецца ў Нідэрляндах зь людзьмі, якія абвінавачваюць будысцкіх настаўнікаў у сэксуальных злоўжываньнях.
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Сьвятаслаў Логін на просьбу Радыё Свабода камэнтуе рашэньне Канстантынопальскага патрыярха надаць Украінскай Праваслаўнай царкве аўтакефалію.
Калі нават прыраўняць кіраваньне калгасам да калёніі ўзмоцненага рэжыму, ад моманту звальненьня Архіпаў адбыў менш за 5 гадоў з 6 прысуджаных у пакараньне за спробу «адмазаць» злачынцу.
Навучэнцы Індустрыяльна-пэдагагічнага каледжу даслалі Свабодзе фатаздымкі інтэрната, у які іх засялілі на пачатку навучальнага году.
Урад Беларусі не разглядае пытаньне аб далейшым павышэньні пэнсійнага ўзросту, заявіў першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандар Турчын.
У Польшчы пачалі зьбіраць сродкі на лячэньне Генка Лёскі. У траўні ў музыкі здарыўся масіўны інсульт. Чацьвёрты месяц ён знаходзіцца ў Белаазёрску.
28 верасьня бортправаднікі Ryanair будуць страйкаваць ў Бэльгіі, Гішпаніі, Італіі, Нідэрляндах і Партугаліі. Пра гэта паведамляе Independent.
Гэта будзе першы касьмічны турыст, які зьлётае далей за арбіту Міжнароднай касьмічнай станцыі. Турыста абяцаюць запусьціць у дапамогай Big Falcon Rocket. Імя назавуць 17 верасьня.
Адзін з трох першакурсьнікаў ва ўнівэрсытэтах па ўсім сьвеце мае сымптомы нейкага псыхічнага разладу.
Каля 100 астранаўтаў з усяго сьвету прыляцелі ў Менск на Плянэтарны кангрэс ASE2018. Былы амэрыканскі астранаўт Марыё Ранка і арганізатар прыватных палётаў у космас Рычард Гарыет распавялі пра касьмічны досьвед падчас SPACE Community Day у прасторы EventSpace.
Кампанія Apple прэзэнтавала 12 верасьня тры новыя мадэлі iPhone і смарт-гадзіньнік Apple Watch Series 4. Радыё Свабода палічыла, колькі ў сярэднім мусіць працаваць беларус, каб зарабіць на новыя дэвайсы.
Раней апытаньні засьведчылі, што больш за 80% грамадзян ЭЗ супраць зьмены часу двойчы на год.
Колькі яму плацяць у берасьцейскім «Дынама», невядома. Аргентынскія СМІ пішуць, што больш за 20 млн даляраў за тры гады. У Мэксыцы, калі верыць аргентынскім СМІ, Марадона заробіць у 10 разоў менш, але за год.
Пра Беларусь падобных сьвежых зьвестак аб даверы навінам з ТБ і інтэрнэту няма. Але ёсьць леташнія па блізкіх тэмах — колькі вераць дзяржаўным і недзяржаўным СМІ і колькі чытаюць навіны ў інтэрнэце і глядзяць ТБ.
Толькі 14% сталічных школьнікаў маюць першую групу здароўя, гэта значыць, абсалютна здаровыя.
Замежным пацыентам ня трэба чакаць у чэргах, а нізкія цэны дазваляюць акупіць дарогу і пражываньне. Беларускія санаторыі ператвараюць у гатэлі і заводзяць швэдзкі стол, каб прывабіць турыста, але плянаў па замежніках на месцах яшчэ не даводзяць. Свабода дасьледавала, як разьвіваецца мэдычны турызм пасьля ўвядзеньня «бязьвізу» ў Горадні.
Сям'я зь Менску, якую пазбавілі бацькоўскіх правоў, спрабуе вярнуць сына Ванечку з Дома дзіцяці № 1. Свабода разьбіралася ў сытуацыі.
У францускім Лілі паліцыя затрымала шасьцярых чалавек, абвінаваціўшы іх у нападах на крамы, зьвязаныя з продажам мяса.
Слуцкі «Інфа-Курʼер» апавёў гісторыю 51-гадовай загадчыцы пункта пракату стадыёну Ларысы Грыгаровіч, якая паўгода ходзіць на працу, дзе нічога ня робіць, і атрымлівае за гэта 270 рублёў у месяц. Жанчына скардзіцца, што падпрацоўкі ёй не даюць і не скарачаюць.
За апошнія гады ў Беларусі павялічыўся сярэдні ўзрост маці пры нараджэньні першага дзіця.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі выйшаў зь менскага раённага ізалятара пасьля 10 сутак арышту за пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў. Агулам сёлета ён адседзеў 50 сутак. Карэспандэнт Свабоды сустрэўся з Максімам Вінярскім па выхадзе з ізалятару і запісаў 10 самых яркіх ягоных уражаньняў.
Цяпер сыстэма перакладу часта выкарыстоўвае «прамежкавыя» мовы. Ёсьць такая мова і для перакладу зь беларускай на ангельскую.
У Дзяржаўную думу Расеі ўнесьлі праект «Дуэльнага кодэксу», які дазваляе двубоі гонару паміж чыноўнікамі.
Загрузіць яшчэ