Замах на былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку ў горадзе Солсбэры зрабілі два агенты расейскай вайсковай выведкі (ГРУ), заявілі ўлады Вялікабрытаніі. Іх імёны, як сьцьвярджаецца, Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў. Пры гэтым у паліцыі сьцьвярджаюць, што імёны могуць быць несапраўднымі.