Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінпрацы паведаміла, колькі ў Беларусі стагадовых доўгажыхароў


У Беларусі пражываюць 396 чалавек, якія старэйшыя за 100 гадоў, — большасьць зь іх жанчыны, паведаміў сёньня журналістам намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандар Румак.

На 1 ліпеня 2018 году ў Беларусі пражывалі 396 чалавек старэйшых за 100 гадоў, у тым ліку 41 мужчына і 355 жанчын. Паводле статыстыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, цяпер найбольш доўгажыхароў — у Віцебскай вобласьці (68 чалавек), найменшая колькасьць тых, хто дасягнуў узросту ў 100 гадоў, — у Берасьцейскай вобласьці (49 чалавек).

Найстарэйшым беларусам сьвету да нядаўняга часу лічыўся асьветнік і навуковец Барыс Кіт. Ён памёр 1 лютага 2018 году ў Франкфурце-на-Майне на 108 годзе жыцьця.

Паводле міжнародных крытэраў, насельніцтва лічыцца старым, калі доля людзей ва ўзросьце 65 гадоў і старэй складае 7% і больш. У Беларусі гэты паказьнік складае 14,9%, адзначыў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны. Як распавёў Аляксандар Румак,

  • на пачатак 2018 году ў Беларусі пражывалі 2 млн 377 тысяч чалавек старэйшых за працаздольны ўзрост (сярод іх 696 тысяч мужчын і 1 млн 681 тысяч жанчын);
  • удзельная вага пажылых людзей сярод насельніцтва Беларусі — 25,1% (у сельскай мясцовасьці — 32%, у гарадах — 23,1%.);
  • на 1 тысячу мужчын старэйшых за працаздольны ўзрост у Беларусі прыходзіцца 2, 4 тысячы жанчын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG