Радыё Свабода, Гарадзенская вобласьць Намесьнік старшыні Ваўкавыскага РАУС, спадар Глебаў, спэцыяльна прыяжджаў да дому актывіста Віталя Гуляка, каб параіць яму 26 сакавіка нікуды з гораду не выяжджаць. Са слоў Гуляка, міліцыянт яму сказаў, што мае інфармацыю, быццам 26 сакавіка ў Менску рыхтуюцца беспарадкі. І міліцыя, маўляў, турбуецца аб ягоным здароўі.