Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучы спэцыяліст “Беларусбанку”, звольнены пасьля арышту, праз суд дамагаецца аднаўленьня на працы


Радыё Свабода Як паведаміў Грамадзкі камітэт абароны рэпрэсаваных, 26 красавіка ў судзе Савецкага раёну Менску пачнецца працэс паводле заявы Ўладзімера Грыдзіна супраць філіялу №520 "Беларусбанку" аб незаконным звальненьні з працы.

Уладзімір Грыдзін працаваў у банку вядучым спэцыялістам па плацёжных картах.

Яго звольнілі за прагул, пакуль ён адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі 8 сакавіка ля кінатэатра “Бярэсьце”.

Вярнуўшыся са спэцпрыёмніку, ён даведаўся, што ўжо звольнены, нягледзячы на тое, што ён меў даведку.

Спадар Грыдзін тлумачыць сваё звальненьне палітычным перасьледам:

(Грыдзін: ) "Яны ня мелі права звальняць па гэтай прычыне. Адміністрацыйны арышт не зьяўляецца прагулам. І даведка была, ім паказвалі. Але быў загад зьверху ад вышэйшага кіраўніцтва банку, ад самой Ермаковай, і мяне выкінулі. Пасьля гэтага загад аб звальненьні падпісаў дырэктар майго філіялу. Мне аб гэтым служба бясьпекі банку казала”.

Спадар Грыдзін перакананы, што юрыдычных перашкодаў для ягонага судовага аднаўленьня на працы няма, аб гэтым жа гавораць і ягоныя адвакаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG