Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сядзібе БНФ экспануецца выстава твораў на чарнобыльскую тэму (фота)<b/>


Радыё Свабода У экспазыцыі пад назвай "Воблака" прадстаўлена 26 твораў жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў творчай супольнасьці "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў, прысьвечаная 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Адзін з ініцыятараў творчай акцыі, жывапісец Аляксей Марачкін экспануе сваё палатно "Воблака", напісанае ў 1984 годзе - за два гады да Чарнобыля. Мастак паказаў фантастычнай формы воблака, з якога на зямлю спусьцілася нейкая бяздушная мэханічная істота з мноствам учэпістых канечнасьцей і драпежным дзюбай, якая пакідае за сабой спустошаную апаленую прастору.

У інтэрвію БелаПАН А.Марачкін зазначыў, што "сымбалічная назва выставы нагадвае пра радыяцыйнае воблака, якое 20 гадоў таму накрыла Беларусь". Мастак мяркуе, што чарнобыльская трагедыя адбылася не толькі з-за галавацяпства і чыста тэхнічных памылак, але і ў нейкай ступені зьяўляецца Божай карай за чалавечыя грахі.

Свае работы прадставілі на выставе жывапісцы Віктар Шматаў ("Пахаваньне вёскі", "Вясна ў чарнобыльскай зоне", "Старая хатка") і Георгій Скрыпнічэнка ("Палешукі! Як справы? Выдатна", "Памяркоўны", "Бацькам на Палесьсі"), а таксама графік Уладзімір Крукоўскі (трыпціх плякатаў "Жыльлё", "Жыцьцё", "Культура"). Жывапісец Генадзь Драздоў, чыя родная вёска ў Гомельскай вобласці адселена, прадставіў палотны "У вырай" і "Разьвітальная сьвечка". Свае работы дэманструюць чарнобыльцы-ліквідатары Ігар Марачкін і Лявон Грышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG