Радыё Свабода У экспазыцыі пад назвай "Воблака" прадстаўлена 26 твораў жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў творчай супольнасьці "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў, прысьвечаная 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Адзін з ініцыятараў творчай акцыі, жывапісец Аляксей Марачкін экспануе сваё палатно "Воблака", напісанае ў 1984 годзе - за два гады да Чарнобыля. Мастак паказаў фантастычнай формы воблака, з якога на зямлю спусьцілася нейкая бяздушная мэханічная істота з мноствам учэпістых канечнасьцей і драпежным дзюбай, якая пакідае за сабой спустошаную апаленую прастору.