Вось што казалі мінакі:
(Спадарыня: ) “Я бачыла, дэманстрацыю паказвалі па тэлевізіі, ня больш за тое”.
(Карэспандэнтка: ) “Пра Мілінкевіча ж вы чулі, напэўна?”
(Спадарыня: ) “Ну чула. Так, бачыла нешта па тэлевізіі, што нешта ён там знаходзіцца не на свабодзе нібыта”.
(Іншая спадарыня: ) “Іх трэба было яшчэ раней арыштаваць. Ня трэба так выводзіць зь цярпеньня!! Што ім трэба? Ім трэба толькі грошы, больш нічога. І на Захадзе ўжо ня вельмі іх шануюць”.
(Карэспандэнтка: ) “Мілінкевіча на Захадзе прынялі вельмі добра якраз…”
(Іншая спадарыня: ) “Ну як жа добра! Сказалі, каб не паказваўся нават блізка. І нават Буш яго асудзіў”.
(Спадар: ) “Усё павінна быць законна. Калі чалавек вінаваты, то павінен быць асуджаны. Калі няма ў чым чалавека абвінаваціць, дык…”
(Карэспандэнтка: ) “Вы лічыце, што іх законна й справядліва асудзілі, так?”
(Спадар: ) “Ну… суд у нас гуманны, як казалі яшчэ ў кіно”.
(Карэспандэнтка: ) “У кіно казалі пра савецкі суд, а ў нас ужо не Савецкі Саюз”.
(Спадар: ) “А чаму? Аналягічная сытуацыя амаль”.
(Іншая спадарыня: ) “Я ня думаю, што іх такім чынам пакаралі. Трэба адпрацоўваць цяпер грошыкі”.
(Яшчэ адна спадарыня: ) “Ня ўдзельнічала, ня бачыла. На жаль, не магу адказаць вам нешта канкрэтнае. Калі пасадзілі, дык мо там і было за што”.
(Спадар: ) “Правільна! А навошта яны лезуць сюды? Адкуль ён, Мілінкевіч гэты, вось скажыце мне? Дзе ён працуе, дзе ён жыве, вось скажыце?”
(Карэспандэнтка: ) “А дзе працаваў Лукашэнка, перш як стаў прэзыдэнтам?”
(Спадар: ) “А ў калгасе ў Гарадзенскай… у Гомельскай вобласьці”.
(Карэспандэнтка: ) “Лукашэнка працаваў у Гомельскай вобласьці?!”
(Спадар: ) “Так, так! Старшынём калгасу, як я ведаю. А ён дзе? Я так і ня ведаю нават, адкуль ён, дзе жыве. Плаціў грошы хлопцам, каб бунтавалі — гэта таксама не работа!”
(Хлопец: ) “Я лічу, што гэта несправядліва, бо яны не рабілі ніякіх дзеяньняў, якія маглі б некаму перашкодзіць. Ніякай агрэсіі зь іхнага боку не было. Няма прычынаў!”