Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: улады зьліквідавалі незалежную арганізацыю “Сузор’е”


Радыё Свабода, Берасьце Берасьцейскі абласны суд 26 красавіка задаволіў пазоў упраўленьня юстыцыі аблвыканкаму аб ліквідацыі адной з самых вядомых грамадзкіх маладзёвых арганізацыяў рэгіёну.

Падставай для ліквідацыі абласнога моладзевага грамадзкага аб''яднаньня “Сузор''е” сталіся вынесеныя яму два папярэджаньні. Прадстаўнікі ўпраўленьня юстыцыі тлумачылі ў судзе, што кіраўніцтва “Сузор''я” ў належны тэрмін не адказвала на іхныя запыты, й таму немагчыма было кантраляваць дзейнасьць грамадзкай арганізацыі. Яшчэ адной прычынай назвалі той факт, што сярод заснавальнікаў “Сузор''я” як моладзевай арганізацыі да апошняга часу заставалася дзяўчына, якой споўніўся 31 год.

Кіраўнік “Сузор''я” Зьміцер Шыманскі лічыць фармальнымі згаданыя ў часе суду прычыны ліквідацыі. На ягоную думку, сапраўднай падставай стаў актыўны ўдзел сябраў арганізацыі ў палітычным жыцьці, спрыяньне нацыянальнай самасьвядомасьцi моладзі, а таксама судзеяньне захаваньню й разьвіцьцю традыцыяў беларускай культуры i беларускай мовы.

За час свайго існаваньня “Сузор’е” здолела зрэалізаваць на Берасьцейшчыне некалькі буйных праектаў, скіраваных на вырашэньне праблемаў экалёгіі i папулярызацыю здаровага ладу жыцьця.

Ідэя стварэньня моладзевай арганізацыі, якую суд у Берасьці вырашыў сёньня ліквідаваць, зьявілася ў студэнтаў мясцовага ўнівэрсытэту пад уплывам падзеяў 17 кастрычніка 1999 году, калі ў Менску адбыўся Марш свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG