Радыё Свабода Судзьдзя Заводзкага раёну Менску Ірына Мардовіч, якая тры дні разглядала скаргу былой студэнткі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, адлічаную пасьля таго, як яе абралі ў кіраўніцтва эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, сёньня адхіліла позву Тацяны Хомы супраць адміністрацыі БДЭУ. Больш таго, сёньня прадстаўнік БДЭУ заявіў, што яны здымаюць сваю прапанову Тацяне аб магчымасьці ўзнаўленьні вучобы на платнай форме, з наступнага году.