Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускіх турмах – конкурс эсэ "Я ведаю цану свабоды"


Радыё Свабода Як паведамляе агенцтва навінаў "Інтэрфакс", у месцах пазбаўленьня волі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі абвясьціла сярод зьняволеных творчы конкурс на найлепшае эсэ.

Прапанаваныя тры тэмы: “Мае ўрокі мінулага”, “Я ведаю цану свабоды і знайду свой шлях” і “Кажу табе: не зрабі памылкі (зварот да сучасьніка)”.

Конкурс абвешчаны сярод усіх катэгорыяў зьняволеных, незалежна ад артыкулу, паводле якога яны асуджаныя.

Конкурс мае завяршыцца ў сярэдзіне траўня. Найлепшыя эсэ вязьняў будуць выдадзеныя асобнай кнігай, а пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя прызы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG