У такой сытуацыі моладзь маленькімі групамі адышла ў бок Востраву сьлёзаў. Там маладыя людзі сабраліся каля мосту. Як толькі яны надзьмулі балёнікі, у якія хацелі ўкласьці партрэты Аляксандра Лукашэнкі, выбеглі байцы спэцназу. Спэцназаўцы абкружылі маладых людзей, а затым павялі іх у аўтобус. Усяго на маіх вачох было затрымана 12 чалавек, у прыватнасьці Яўген Ёкша, Наста Коршун, Аляксандар Дзешчыц, Ірына Завадзкая і Аляксей Казулін – пляменьнік Аляксандра Казуліна. Усіх затрыманых адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну.
Журналісты пыталіся ў спэцназаўцаў, чаму затрымліваюць маладых людзей, якія нават не пасьпелі пачаць сваёй акцыі. Нам адказалі, што маладых людзей затрымалі, бо яны вельмі падобныя да нейкіх небясьпечных злачынцаў, а таму трэба высьветліць іх асобы.
***
Затрыманых удзельнікаў флэш-мобу трымалі ў Цэнтральным РУУС паўгадзіны. Пасьля таго як перапісалі іх пашпартныя зьвесткі, студэнтаў адпусьцілі.