Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы жыхароў Мядзела засталіся без вады


Радыё Свабода Амаль суткі тысячы жыхароў Мядзела ня маюць пітной вады. Як паведаміў Радыё Свабода лідэр мясцовай суполкі Аб''яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Абалевіч, вада зьнікла ў кватэрах жыхароў гораду, якія жывуць у шматпавярховых дамах, 13 красавіка ўвечары.

Вады няма дагэтуль. Як няма і афіцыйнага тлумачэньня прычынаў парушэньня водазабесьпячэньня – раённае начальства адмаўляе ў інфармацыі на гэты конт. Паводле неафіцыйных зьвестак, буйная аварыя вывела са строю сыстэму мядзельскага водаправоду.

У Менскім абласным упраўленьні Міністэрства надзвычайных сытуацый Радыё Свабода пацьвердзілі, што ў жыхароў Мядзела “ёсьць праблемы з водазабесьпячэньнем”. Тут удакладнілі, што ў гэтым райцэнтры без вады ўсё яшчэ застаецца 15 шматкватэрных дамоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG