Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вёсцы Сенькава Магілёўскага раёну шалёны сабака загрыз чалавека


Радыё Свабода Чалавека, які стаў ахвярай сабакі, знайшлі аднавяскоўцы раніцай. У памерлага быў моцна аб’еты твар. Са словаў судмэдэкспэртаў, здарэньне адбылося позна ўвечары. Прычынай сьмерці сталася чэрапна-мазгавая траўма. Экспэрты мяркуюць, што сабака раптоўна кінуўся на чалавека, той не ўтрымаўся на нагах і моцна ўдарыўся.

Меркаваньні экспэртаў пацьвярджаюць і вяскоўцы. Сабака, пакусаны летась лісіцай, быў надзвычай агрэсіўны і нападаў на свойскую жывёлу, мог напасьці й на чалавека. Пасьля здарэньня сабаку тут жа застрэлілі.

Што да асобы памерлага, дык гэты немалады мужчына два гады таму вызваліўся з турмы, у якой адседзеў дванаццаць гадоў. Нідзе не рабіў, цураўся людзей, жыў з часовых прынагодных заробкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG