Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: сацыял-дэмакраты і актывісты БНФ прыбіраюць горад


Радыё Свабода Сёньня грамадзкія актывісты Наваполацку правялі вясновую акцыю добраўпарадкаваньня гарадзкой тэрыторыі.

Больш як дваццаць грамадоўцаў і народнафронтаўцаў прыйшлі з рыдлёўкамі ў двор наваполацкага Дзяцячага дому, дзе, па ўзгадненьні з дырэкцыяй, прыбіралі стары асфальт і рыхтавалі пляцоўкі для кветнікаў.

Паводле старшыні гарадзкой партыйнай арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай Грамады Антона Ясіновіча, гэтым чынам дэмакраты паказалі, што яны ня толькі дамагаюцца зьмены палітычнага клімату ў краіне, але й рупяцца пра чысьціню роднага гораду.

Бліжэйшым часам падобныя акцыі плянуецца зрабіць масавымі і рэгулярнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG